12:45 16.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Игорь Борисов заявил о попытке неизвестных незаконно проникнуть в его квартиру (доп)

Заместитель председателя Белорусской социал-демократической партии (Грамада) и главный редактор интернет-издания «Наш Магілёў» Игорь Борисов 13 ноября отказался впускать в свою квартиру неизвестных ему лиц, назвавшихся сотрудниками ОДО «Коммунальник».

«В 14.00 к нам по незаконному предписанию в квартиру пытались проникнуть семь человек. Пять человек неизвестных, так как ими не были представлены документы, удостоверяющие личность, и два сотрудника милиции, которые неизвестно для чего были приглашены», — сообщила жена Игоря Борисова Елена.

По ее словам, ранее по почте они получили предписание, которое по содержанию не соответствует Конституции, Жилищному кодексу и другим актам законодательства. В частности, по утверждению Елены Борисовой, в нем не указана причина, по которой коммунальные службы изъявляют желание осмотреть квартиру, а также то, что подобные осмотры возможны только по письменному заявлению собственника жилого помещения.

«Была также угроза привлечения Игоря Борисова к административной ответственности, хотя ОДО «Коммунальник» не наделено правом составления административных протоколов», — подчеркнула жена политика.

«Нет никаких законных оснований осмотра квартиры. Мы беседовали с соседями, никому такие визиты не наносились. О причинах я могу только догадываться. Скорее всего, это продолжение тех судебных дел, которые касались меня последнее время», — сказал БелаПАН Борисов, отметив, что рассматривает подобные действия как психологическое давление на него и его семью.

«Когда я спросил у человека, который представился директором «Коммунальника», на каком основании он хочет войти в мою квартиру, он сказал, что просто хочет, не представив при этом никаких документов», — рассказал Борисов.

«Мы представились. Показали даже удостоверения милиционерам. Мастер предоставил паспорт свой личный. Я к нему в квартиру не попадал и не хотел попасть. У меня есть для этого старший мастер», — заявил БелаПАН директор ОДО «Коммунальник» Андрей Короткевич.

«Он должен показать квартиру даже на предмет перепланировки, если она у него там несанкционированная. А у меня есть информация, что она у него там есть. Мне нужно осмотреть», — отметил Короткевич.

По его словам, из-за отказа Борисова впустить представителей коммунальных служб в квартиру был составлен акт. Директор отрицает, что желание попасть в квартиру Борисова связано с общественной деятельностью последнего. При этом Короткевич заверил, что коммунальщики осматривают и квартиры других жильцов. Что же касается жилья Борисова, то теперь представители ОДО «Коммунальник» намерены попасть в квартиру по решению суда.

Напомним, 12 марта в ходе обыска в квартире Борисова были изъяты три компьютера, модем и записная книжка. Свои действия милиционеры объяснили проверкой по заявлению генерального директора ОАО «Лента» Сергея Петрова, который обвинил «Наш Магілёў» в клевете. Впоследствии Борисов был также обвинен в незаконном получении денежной помощи из-за рубежа для работы издания. 29 июля суд прекратил дело в связи с истечением срока наложения административного взыскания, а в адрес милиции вынес частное определение. Изъятые у Борисова вещи были возвращены.

Читать полностью:

* * *

Невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста (фота)

Пяцёра чалавек у суправаджэнні двух супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі, каб зрабіць “агляд” прыватнай кватэры Ігара Барысава.

З сямі чалавек свае пасведчанні прад’явілі толькі два супрацоўнікі міліцыі і старэйшы майстар ТДА “Камунальнік” Буксанаў. Іншыя грамадзяне, у тым ліку асоба, якая прадставілася дырэктарам дадзенай арганізацыі Анатолем Караткевічам, дакументы не прад’явілі.

“Агляд” кватэры журналіста камунальнікі вырашылі правесці нібыта ў сувязі з сезонным аглядам. Да іншых грамадзян з такім “аглядам” камунальнікі не прыходзілі.

Ігар Барысаў адзначае, што падобны візіт з’яўляецца свавольствам, нічым не абгрунтаваны і яго інакш, як псіхалагічным ціскам, не назавеш. Супрацоўнікі міліцыі былі праінфарміраваны пра незаконнасць дзеянняў ТДА “Камунальнік” і знаходзіліся ў баку, не ўмешваючыся ў канфлікт.

- Прычыну свайго візіту камунальнікі не могуць абгрунтаваць. Першапачаткова ў тэлефоннай размове старэйшы майстар спрабаваў патрапіць у кватэру, каб зрабіць нейкі сезонны агляд, калі ж яму адмовілі, то пачаў спасылацца на праверку магчымай перапланіроўкі кватэры, а таксама праверкі пажарных апавяшчальнікаў, - гаворыць Ігар Барысаў.

Магілёўскі журналіст кажа, што гэтым разам тлумачэнне таго, што камунальнікі і супрацоўнікі міліцыі хочуць паглядзець у кватэры журналіста, не былі дадзены. Асоба, якая прадставілася дырэктарам ТДА “Камунальнік”, паведаміла, што ён проста хоча патрапіць унутр -- і ўсё на гэтым.

- Мы нікога не затапілі. Нас таксама ніхто не затапіў. Камунальныя плацяжы плацім своечасова. У нас добрая сям’я, і мы нікому не дастаўляем клопатаў. Праблем з батарэямі ці з іншымі камунікацыямі ў нас няма. У сакавіку ў нас па кватэры гуляла брыгада міліцыі, сёння хацелі патрапіць камунальнікі, а заўтра прыйдуць дворнікі? І кожнага з іх я мушу ўпусіць? – абураецца Ігар Барысаў.

Жонка Ігара Алена кажа, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе права на недатыкальнасць жылля. Абмежаванне такіх правоў дапускаецца ў выпадках, якія прадугледжаны законам.

- У Жыллёвым кодэксе таксама пазначанна, што агляд і абследванне ўласных кватэр можа адбыцца толькі з пісьмовай заявы ўласніка кватэры. “Камунальнік” з’яўляецца таварыствам з дадатковай адказнасцю і не з’яўляецца асобай, упаўнаважанай складаць адміністрацыйныя пратаколы, як гэта было пазначана ў прадпісанні. Само прадпісанне не абгрунтавана і не адпавядае літары закона,- гаворыць юрыст Алена Барысава.

Раней ТДА “Камунальнік" абгрунтоўваў спробу патрапіць у памяшканне журналіста спасылаючыся на Тэхнічны кодэкс устанавіўшайся практыкі пад выглядам асенне-вясенняга агляду. Але у ТКП пазначана, што такія аглады праводзяца да пачатку ацяпляльнага сезона да 15 кастрычніка на падставе планаў і графікаў, якія падчас візіту Ігара і Алены ў ТДА “Камунальнік” не былі прадастаўлены.

Трэба адзначыць, што на дадзены момант рыхтуецца заява ў міліцыю з прычыны таго, што невядомыя асобы, не маючы на тое законных падстаў, спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста.

Нагадаем, што ў сакавіку бягучага года ў кватэры Ігара Барысава з санкцыі пракурора адбыўся агляд кватэры. Міліцыянты шукалі доказы, якія б сведчылі пра датычнасць журналіста да напісання артыкула пра дырэктара аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў, які палічыў, што на сайце газеты “НАШ Магілёў” учынены на яго паклёп. Тады ў журналіста на экспертызу забралі тры кампутары і нататнік. Даказаць, што артыкул на сайце “НАШ Магілёў” размясціў Ігар Барысаў, у міліцыі не атрымалася. Пасля гэтага на журналіста населі супрацоўнікі падаткавай інспекцыі і камунальнікі.

На фота дэлегацыя і невядомая асоба, якая назвалася дырэктарам Камунальніка (на фота асобна ў чорным)

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме