22:30 17.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Хто прыходзіць у партыю…
--Калі да нас у партыю прыходзяць такія людзі, як Таццяна Трафімава, значыць мы на нешта вартыя, --так пракаментавала вынікі апошняга паседжання Віцебскага абкама БСДП яго старшыня Валянціна Болбат.
- І гэта не авансы Таццяне, бо ведаю гэту адукаваную, неабыякавую і ініцыятыўную жанчыну больш дзесятка гадоў. Першыя яе крокі ў дэмакратычную супольнасць прыйшліся на канец 90-х. Разумеючы, што ў нашым жыцці нешта патрэбна мяняць, Таццяна стала сябрам Свабоднага прафсаюза, а потым стварыла грамадскае аб’яднанне “Пятая лапа”, пра якое ўспамінаюць на Полаччыне і па сёняшні дзень. І справа нават не ў некалькі незвычайнай назве аб’яднання, а ў тым, што вядомасць актывісты атрымалі дзякуючы сваім справам. Праўда, спробы атрымаць легальны статус для дзейнасці аб’яднання поспеху не мелі і арганізацыя вымушана была перапыніць сваю грамадскую працу.
- Быў час, кажа Таццяна, калі прыняла рашэнне адыйсці ад актыўнай грамадскай дзейнасці…але на шляху сустрэла мясцовых сацыял-дэмакратаў, прыглядзелася і ўбачыла, што ў многім нашы пазіцыі і памкненні супадаюць...тым больш, што некаторыя з іх былі сябрамі “Пятай лапы”.
Што паслужыла матывам прыняцця такога рашэння, то са слоў Таццяны можна вылучыць галоўнае - ёсць патэнцыял, які хочацца рэалізаваць на карысць агульных спраў.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |