21:46 28.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ХТО І ЯК ВЫЛУЧАЎ ДЭЛЕГАТАЎ НА ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД?
Еўрарадыё паспрабавала знайсці пастановы, дзе былі б прапісаныя даты і прынцыпы вылучэння. Аднак у выканкамах карэспандэнта адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта, а там параілі звярнуцца… ў выканкамы.
27 кастрычніка завяршылася вылучэнне дэлегатаў на IV Усебеларускі сход. Але пра гэта стала вядома зусім выпадкова. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, як можна было вылучыцца на сход і дзе размяшчалася інфармацыя для жадаючых паўдзельнічаць у ім.
У аддзеле ідэалогіі Маскоўскага раёна Мінска кажуць, што ўся інфармацыя была ў прэсе, і людзі свабодна маглі пра гэта даведацца.
"І ў прэсе гэта было, у газетах паглядзіце, па тэлебачанні было. Гэта ж усё афіцыйна, такі рэспубліканскі форум. У асноўным вылучаліся праз працоўныя калектывы. Парадак зацверджаны і там прапісана колькі чалавек, ад якіх арганізацый. У арганізацыі павінна быць больш за 30 чалавек".
Таксама вылучыцца можна было праз партыю, у якой больш за 100 тысяч сябраў. Але ўступіць у такую партыю не атрымаецца, бо падобных у Беларусі пакуль не існуе.
Таму застаецца варыянт вылучэння толькі праз грамадскія аб'яднанні. Такіх, якія налічваюць больш за 100 тысяч у нас толькі тры: БРСМ, Белая Русь і Федэрацыя прафсаюзаў.
Цікава, што можна вылучыцца і праз сход жыхароў двара. Але іх павінна быць не 100 тысяч, як у партыі ці арганізацыі, а ўсяго 300 чалавек. Яны могуць абраць аж 20 дэлегатаў. Але ні на пад'ездах дамоў, ні ў ЖЭСах, ні ў крамах, інфармацыю пра гэта, на жаль, не вывешвалі.
Знайсці нешта ў дзяржаўных газетах карэспандэнту Еўрарадыё таксама не ўдалося: ніякіх рашэнняў, дзе былі б прапісаныя даты вылучэння дэлегатаў, прынцып і квоты. У Адміністрацыі прэзідэнта параілі даведацца ў райвыканкамах, а адтуль "паслалі" назад у Адміністрацыю і газеты.
Намеснік старшыні аргкамітэта па правядзенні сходу аднаго з раёнаў сталіцы ўвогуле лічыць, што такую інфармацыю не абавязкова друкаваць.
"А хто яе павінен друкаваць?!, – здзівіўся чыноўнік пытанню Еўрарадыё. – У законе гэта не прадугледжана. Закон, напэўна, ёсць, чытайце. Правілы такія, што па тэрытарыяльным прынцыпе вылучаюцца ўсе без выключэння людзі. Як вы даведваецеся, дзе можна вуліцу пераходзіць, а дзе нельга? Усё надрукавана ў нашых законах!"
Вельмі хацеў патрапіць на народны сход і кандыдат у кандыдаты Ўладзімір Някляеў. Але даведаліся яны пра даты вылучэння зусім выпадкова ў апошні дзень.
"Вельмі працяглы час у іх не было ніякіх матэрыялаў, – распавядае праваабаронца Раіса Міхайлоўская. – Мне пастаянна казалі ў Мінгарвыканкаме і ў ідэалагічным аддзеле Ленінскага райвыканкама казалі, што такія дакументы будуць, і як толькі яны з'явяцца, грамадскасць даведаецца пра гэта праз СМІ. Але ўчора мы выпадкова даведаліся, што вылучэнне ўжо заканчваецца".
Апошні раз яна цікавілася ў выканкаме пра вылучэнне на мінулым тыдні, тады сказалі, што нічога не вядома. А тут высветлілася, што сход аргкамітэта прайшоў яшчэ 15 кастрычніка. Пратакол сходу на сайт павесілі, прыблізна, праз 5 дзён, а вылучэнне пачалося ўжо праз 3 дні.
Уладзімір Някляеў тэрмінова сабраў 300 чалавек ў Ленінскім раёне сталіцы ў апошні дзень вылучэння. На сходзе паспелі вылучыць 9 упаўнаважаных, якія возьмуць удзел у раённым сходзе, які пройдзе 4 лістапада. Там абяруць 48 удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу сярод 600 чалавек.
Усяго ж па краіне плануюць дэлегаваць 2,5 тысячы чалавек.
Віталь РугайнИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |