18:30 09.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ХТО БУДЗЕ МАЦНЕЙШЫМ У КАНФЛІКЦЕ ПРЫНЦЫПАЎ?
Прачытаў змешчаны на сайце Хартыі’97 тэкст Мікалая Халезіна “Откат в наклон”. Таленавіта. Асабліва пра тое, што “крамлёўскія” ставяцца да “всенародноизбранного” як да “директора ларька, приехавшего к оптовому поставщику и не имеющего средств для покупки товара”. Дасюль у мяне ў галаве круціўся вобраз сельскага старасты, які прыехаў у Нясвіж да Радзівіла...
У нейкі момант нават забароны на ўезд у Еўразвяз пачалі кепска дзейнічаць на афіцыйны Менск, раздражняць яго. Гэта той момант, калі колькасць перарасла ў якасць. Пэўна, на самым версе “вертыкалі” адчуваюць, што сярод чынавенства і ва ўладных структурах ўжо ёсць пэўны ўзровень незадаволенасці з такога стану рэчаў.
Калі ж да забаронаў на ўезд на тэрыторыю Еўразвязу дадаліся санкцыі ў дачыненні да пэўных фірмаў, гэта істотна ўскладніла становішча вярхоў. Цяпер на новыя захопы і пасадкі яны адважыцца толькі ў крайнім выпадку, бо на чарзе фірмы, з якімі звязаны Аляксандр Шакуцін ды іншыя Лукашэнкавы “кашалькі”. Яны, мабыць, таксама не ў захапленні ад санкцыяў Еўразвязу.
Еўрапейскія “гуманісты” доўга лямантавалі, што эканамічныя санкцыі ўдараць па народу, простых людзях. Простыя ж людзі як рачкавалі на дачах і сотках, так і будуць рачкаваць; як перабіваліся пенсіянеры без прыработкаў з хлеба на квас, так і будуць перабівацца.
Яшчэ на пачатку мая мінулага года не нейкі народнафронтавец і не сацыял-дэмакрат, а ліберал Яраслаў Раманчук наглядна паказаў, якая частка даходаў грамадзян забіраецца ў іх у выглядзе падаткаў і збораў (45%, каля 25 мільярдаў даляраў) і якая частка гэтае сумы ідзе на сацыяльныя мэты. Атрымліваецца такая карціна: 20% самых заможных беларусаў атрымліваюць ад 26% да 32% агульнага аб’ёму субсідый на харчаванне, жыллёва-камунальныя паслугі і транспарт, а 20% самых бедных атрымліваюць толькі 11–14%.
З таго часу нічога не памянялася. Нядаўні сход мінарытарных акцыянераў “Амкадора”, пра які шырока пісалі СМІ, яшчэ раз паказаў, наколькі багатыя ў Беларусі адарваліся ад бедных, як яны не хочуць дзяліцца прыбыткамі з беднымі. І калі спадар Шакуцін трапіць пасля чарговага эмацыйнага выбуху Лукашэнкі ў спіс неўязных у ЕЗ, а фірмы, у якіх ён з’яўляецца шэфам, акцыянерам і г. д., – у чорны спіс, мінарытарныя акцыянеры “Амкадора” аніяк гэтага не адчуюць.
Не адчулі ж простыя людзі, што краіну пакінулі паслы заходне- і цэнтральнаеўрапейскіх краін. Простых людзей гэта аніяк не кранае, а не зусім простым людзям трэба, каб працавалі консульствы і консульскія аддзелы, а што няма амбсадараў –справа дзясятая. Затое адсутнасць амбасадараў хвалюе ўладу.
Відаць, высылка кагосьці з еўразвязаўскіх амбасадараў у Бруселі прадбачылася. Інакш нельга растлумачыць факт імгненнай і дружнай рэакцыі краін ЕЗ. У Менску адлікання ўсіх еўразвязаўскіх амбасадараў не чакалі.
Калі я правільна зразумеў сэнс еўразвязаўскага дэмаршу, еўрапейскія паслы вернуцца ў Менск толькі ў тым разе, калі на свабоду (хоць якая свабода ў Беларусі?) выйдуць палітзняволеныя.
Не выключана, што ў Бруселі ўлічылі досвед Вашынгтона. Вось ужо каторы год Злучаныя Штаты не маюць свайго амбасадара ў Беларусі. І што? Пры цяперашнім узроўні гаспадарчых сувязяў і культурных абменаў з нашай краінай Амерыцы дастаткова мець у Менску часовага паверанага ў справах. У Бруселі, мабыць, прыкінулі, што і краіны Еўрапейскага Звязу нічога не страцяць, калі ў Менску замест паслоў застануцца часовыя павераныя.
Мабыць, у Бруселі нарэшце зразумелі, што Еўропа патрэбная Беларусі больш, чым Беларусь Еўропе. Нарэшце зразумелі, што Менск будзе бясконца манеўраваць паміж Бруселем і Масквой, пакуль Еўропа спрабуе ўлагодзіць яго. Нават Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (партыя старшыні Еўрапарламенту Марціна Шульца) нарэшце зразумела, што да афіцыйнага Менска патрэбен іншы, чым дагэтуль, падыход.
Выезд амбасадараў балюча ўдарыў па прэстыжу чынавенскага класа. Кепска ў першы чарод пачуваюцца чыноўнікі МЗС, якія ў снах ужо бачылі сябе хто ў Лондане, хто ў Рыме, хто ў Парыжы...
Стаўка на тое, што ў лукашэнкаўска-еўрапейскі канфлікт удасца ўвязаць Расею, правалілася, што лёгка было прадказаць. Самому ж Менску пагаршаць адносіны з Еўропай далей ужо няма як. Бо далей – гэта закрыццё амбасадаў. Хіба што можна запатрабаваць скараціць штаты еўрапейскіх пасольстваў. Але ж працуе амерыканская амбасада і пасля скарачэння штатаў. Але куды ўладкаваць чыноўнікаў МЗС, якія раптам вернуцца з Еўропы?
Мы назіраем цікавую стадыю лукашэнкаўска-еўрапейскіх адносін. Гэта ўжо сапраўдны канфлікт прынцыпаў. І набыў ён небывалую вастрыню. Хто будзе мацнейшы?
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |