16:00 15.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Грыб: Як ацаніць сілавікоў, калі чалавек на працягу гадоў рабіў тэракты?
Паводле ацэнкі эксперта, мінскі тэракт сапраўды маглі раскрыць за суткі.
Падазраваным у мінскім выбуху прыпісваюць і "аўтарства" віцебскіх выбухаў 2005 года. Акрамя таго, псіхолагі заявілі пра псіхічную неўранаважанасць аўтараў тэракту.
Еўрарадыё звярнулася па каментар да генэрал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы Мечыслава Грыба. Нагадаем, што менавіта пад яго кіраўніцтвам быў затрыманы вядомы "віцебскі маньяк" Міхасевіч.
Паводле ацэнкі эксперта, мінскі тэракт сапраўды маглі раскрыць за суткі.
Грыб:“На сённяшні час усё можа быць рэальна, бо, наколькі мне вядома, усе платформы ўсіх станцый метро знаходзяцца пад відэаназіраннем… Калі гэта так здарылася, што пашанцавала так хутка раскрыць, то гэта было б добра, але мне цяжка казаць, ці так на самой справе”.
Нагадаем, што ў справе пра віцебскія выбухі ўжо былі абвінавачаныя браты Юры і Віталь Мурашкі. Аднак следства было вымушанае іх адпусціць, бо не мела доказаў іх удзелу ў злачынстве. Мечыслаў Грыб кажа, што беларуская Феміда неаднаразова дапускала памылкі, прыцягваючы да адказнасці невінаватых. Так, па справе Міхасевіча былі асуджаныя 12 чалавек і 1 нават расстраляны. Па "Мосарскай справе" да адказнасці прыцягнулі чатырох чалавек, а потым вызвалілі. Мечыслаў Грыб не выключае, што і ў цяперашняй справе могуць быць памылкі.
Што праўда, ў справе выбухаў і тэрактаў Грыб, як сам адзначае, не спецыяліст:
Грыб:“Але я ведаю, што тэрарыстычныя акты здзяйсняюць не толькі маньякі, але і людзі па сваіх рэлігійных перакананнях, самазабойцы. Іх могуць утвараць і арганізацыі тэрарыстычныя групоўкі. І могуць утвараць дыверсанты, замежныя разведчыкі і г д. У жыцці нічога нельга выключаць, хто там гэты чалавек, які затрыманы, што ён расказвае, што паказвае. Калі ён на працягу шэрагу гадоў здзейсніў акт і ў Віцебску, і ў Мінску ў 2008 годзе, і ў 2011 годзе... Якую ацэнку можна паставіць усім сілавікам, якія займаліся расследаваннем гэтай справы, калі гэты чалавек быў тут і пражываў тут? Гэта будзе ўжо другое следства”.
Ці азначае гэта, што міліцэйскую сістэму чакаюць чысткі? Грыб кажа, што пасля суда над абвінавачанымі можа пачацца службовае разбіральніцтва ў праваахоўных органах. Магчыма нават, што распачнуць і крымінальную справу.
Еўрарадыё
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |