15:15 17.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Грыб: Чаму міліцыянт палічыў, што “Мусарок” — гэта ён?
Глупствам назваў прысуд аўтару плаката “Мусарок” генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.
Нагадаем, што на сёлетнім "Чарнобыльскім шляху" Іван Амельчанка зладзіў перфоманс "Мусарок", які выклікаў вялікі рэзананс. Некалькі тыдняў яго шукалі міліцыянты. У аўторак, 15 траўня, хлопец сам здаўся міліцыі. У судзе, які адбыўся ў сераду, міліцыянт Кандрацьеў (гэта ён здымаў шэсце на відэа) заявіў, што Амельчанка сваім плакатам абразіў яго і іншых супрацоўнікаў міліцыі. Суддзя Ленінскага раёна сталіцы Міхаіл Хома прызначыў Івану Амельчанку 15 сутак арышту.
Мечыслаў Грыб: “Калі напісана слова, але да гэтага слова няма ні імя, ні прозвішча, каго гэта тычыцца, то гэта нельга адносіць да канкрэтнага чалавека. Нават — да канкрэтнага супрацоўніка міліцыі. Чаму ён (супрацоўнік міліцыі ў цывільным) гэта аднёс на сваю карысць — там жа не было яго прозвішча напісана? Можа там, у накірунку той стрэлачкі, яшчэ нехта стаяў? Можа, там і дворнік быў, які смецце прыбіраў? Не ведаю, які суд за гэта мог асудзіць — гэта глупства!”.
На думку генерал-лейтэнанта ў адстаўцы, аўтара плаката можна было б выклікаць на “тлумачальную” размову да міліцыянтаў і гэтым абмежавацца.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |