18:45 15.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Героі-аўтсайдэры
У героі дня выходзяць відавочныя аутсайдэры Міхалевіч і Костусеў. Эфір, блогасфера, друкарні, тусоўкі...
Вам не страшна і не сорамна ад гэтай недарэчнасці?!
Калі мы ўзгадвалі пра Някляева, Саннікава, Статкевіча, Лябедзьку, Фядуту, Халіп? Няма чаго сказаць? І таму грамада пачала балабоніць пра другараднае…
Так яно ёсць, і мы ў гэтым некалі разбярэмся.
Мы так імгненна паддаемся эмоцыям, што становіцца неяк не па сабе: а чаму б не задумацца хаця б на хвілінку, узважыць убачанае-пачутае, перакаціць клубок з левага ў правае паўшар’е і наадварот, -- і толькі потым кідацца з дзідай на тых, хто думае інакш. І спрачацца з імі, спрачацца з імі…
Неабыякавыя незвычайна ўзбудзіліся: Міхалевіч – герой паркета! Міхалевіч – герой нашага часу!
Міхалевіч адным мізінцам бразнуў КГБ вобзем і ледзь не ўтапіў у твані!
Ці трэба так спяшацца і роўма раўсці? Аніякай патрэбы ў гэтым няма…
Першае. Трэба даведацца, а дзе ён, а ці жывы, і ці сам цыркае інфармацыю праз сеціва?..
Другое. Пра што і з кім ён будзе весці рэй далей?
Трэцяе. Варта прыслухоўвацца і да тых, хто не ўпадае ў істэрычныя захапленні ад вывертаў нашага героя.
Павел Знавец, экс-дэпутат, якому немагчыма адмовіць у глыбокай павазе, тыдні тры таму даваў Міхалевічу характарыстыку як ілжываму і крывадушнаму палітыку.
Другія людзі згадвалі пра выключэнне Міхалевіча з БНФ па матывах, якія былі далёкімі ад палітычных і блізкімі да эканамічна-махінацыйных.
Усім несляпым і неглухім падчас выбарчай кампаніі было чутна і бачна, што Міхалевіч быў слабым звяном і больш падыгрываў рэжыму, чым змагаўся з ім.
Казалі, што ён пасля куляшоўскай бойні звозіў пацярпелых. Казалі -- і толькі…
Гісторыя з КГБ, вярбоўкай, пакаяннымі лістамі, кампраматам на дыпламатаў і апазіцыянераў, цьмяная і больш неахайная і брудная, чым гераічная. І нехта некалі разбярэцца, калі захоча.
Заява пра катаванні не дадала канторы аўтарытэту, безумоўна, але ўся моц заявы ў тым, што Міхалевіч быў кандыдатам у прэзідэнты і ўжыў вызначэнне “канцлагер”. Па сіле аргументаў многія і многія сведчанні другіх астрожнікаў і арыштаваных былі, па меншай мерцы, не слабейшымі.
У прафсаюзах Кангрэса могуць распавесці, як Міхалевіч памкнуўся стаць Хлестаковым у Еўропе і ЗША, нібыта менавіта ён у прафсаюзах самы вялікі міжнародны дзеяч…
Мяркуйце аб чалавеку па справах яго.
Вы даўно бачылі больш разгубленую жанчыну, чым жонка Міхалевіча (у выданні Аб’ектыву БелСАТа)? І мо толькі Казулін меў маральнае права папракнуць , навошта ж у роспачы пакінута сям’я, жонка і двое дзетак.
Сумна…
блогер mikalaj-achyzha
15 сакавiка 2011
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |