23:00 19.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Генеральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу СУСТРЭЎСЯ З ПРАДСТАЎНІКАМІ АПАЗІЦЫІ
Жонка кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Вольга сустракалася сёння з Генеральным сакратаром Сацыялістычнага Інтэрнацыянала Луісам Аялам.
Як распавяла Вольга Някляева, сустрэча доўжыдлася амаль 2 гадзіны, апрача яе на сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі штабоў іншых кандыдатаў у прэзідэнты.
- Я толькі што прыехала з сустрэчы з Луісам Аялам. Як я зразумела, абставіны таго, што адбылося 19 снежня, ён ведае і нават сам нам распавядаў. Ён выслухаў нас і запэўніў, што будзе рабіць усё магчымае для вызвалення затрыманых. Былі прадстаўнікі са штабу Раманчука, а таксама сацыял-дэмакраты і Багданкевіч.
Вольга Някляева адзначыла, што ведае пра сённяшнія акцыі салідарнасці, якія праходзяць і ў Мінску, і ў розных еўрапейскіх сталіцах, і выказала ўдзячнасць усім, хто прымае ў іх удзел. Вольга Някляева паведаміла, што новых лістоў ад мужа не атрымала, адвакат таксама не змагла і сёння сустрэцца з Уладзімірам Някляевым ў турме.
Валянціна Лаеўская,
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |