20:15 04.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Гавары праўду” і сацыял-дэмакраты правялі ў Берасці агітацыйны пікет (фота)

Раздача друкаваных матэрыялаў пра кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных сіл і “Народны рэферэндум” адбыліся ў Берасці.
Пікет актывісты кампаніі “Гавары праўду” і Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі (Грамады) правялі каля Цэнтральнага ўнівермага.
Актывісты агітавалі за рамонт дарог, даступную адукацыю па месцы жыхарства, упарадкаванне прыдваравых тэрыторый.
Адзін з галоўных удзельнікаў пікета, кандыдат у дэпутаты Аляксандр Колесаў адзначыў, што выбары – гэта добрая магчымасць дапамагчы выбаршчыкам у вырашэнні іх праблемаў:
- На сённяшнія выбары мы ідзем у прынцыпе цэлай камандай - нас 26 кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і кампаніі “Гавары праўду”. Іду са сваёй праграмай, у мяне ў прынцыпе праграма нічым не адрозніваецца ад праграмы нашай партыі. Асноўную ўвагу ў сваёй праграме я надаў упарадкаванню майго раёна, дзе побач са мной жывуць звычайныя грамадзяне - гараджане Берасця. Думаю ўвасобіць у жыццё свае мары па ўпарадкаванню Берасця.
Пікет адбыўся без запланаванага ўдзелу менскіх гасцей па прычыне пахавання народнага паэта Рыгора Барадуліна.







Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Аляксандр Колесаў:
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |