17:02 15.04.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Гавары праўду” рыхтуецца да выбараў ў мясцовыя саветы
На Берасцейшчыне дэмакратычныя партыі і рухі пачалі падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя саветы, якія адбудуцца ў 2014 годзе.
На 21 акрузе ўжо пачата ўся тэхналагічная праца, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
- У аснове гэтай працы ў першую чаргу размова з людзьмі таму, што на любым узроўні ўлада толькі тая каштоўная, толькі тая законная, якая ідзе ад народа. Мы будзем цікавіцца праблемамі народа, тое што яны думаюць пра гэтую ўладу, як бы яны хацелі пабудаваць гэтую мясцовую ўладу, каб вярнуцца прабачце ў 17 стагоддзе, у самакіраванне - Магдэбургскае права.
Трэба працаваць з людзьмі, каб памяняць іх усведамленне. А людзі з новым усведамленнем змогуць памяняць сваё жыццё і саму ўладу, упэўнены Валянцін Лазарэнкаў.
Ганна Васілевіч, , БерасцеИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме