16:45 15.11.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Гавары праўду”: беларусы ў ЕС, еўрапейцы ў Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!
Грамадзянская кампанія “Гавары праўду” далучаецца да грамадскай кааліцыі “У Еўропу і Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!”.
Мы падтрымліваем мэту кааліцыі: праз правядзенне розных акцый і мерапрыемстваў звяртаць увагу і адстойваць ідэі бязвізавага руху паміж Беларуссю ды іншымі еўрапейскімі краінамі.
У красавіку 2013 года кампанія “Гавары праўду” разам з Рухам “За Свабоду” і Партыяй БНФ выступіла з заявай пад назвай “Больш Еўропы для Беларусі”. У заяве адзначалася, што паўнавартасны дыялог і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам можа істотна пашырыць магчымасці нашай краіны і грамадства ў справе мадэрнізацыі і стварэння дэмакратычнага ладу.
Апроч іншага, у заяве меўся заклік да ЕС зрабіць пэўныя крокі ў аднабаковым парадку, не чакаючы адпаведнай рэакцыі ад афіцыяльнага Мінска:
1) Максімальна спрасціць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, зыходзячы з магчымасцей, які дае візавы кодэкс ЕС, з далейшым пойным скасаваннем консульскага збору за выдачу шэнгенскіх віз;
2) Выказаць ініцыятыву і пачаць практычную рэалізацыю ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі ўмоў пагаднення аб малым памежным руху ў 50-кіламетровай зоне на мяжы з Польшчай і Літвой.
Мы шчыра вітаем прапанову амбасадара Рэспублікі Польшча аб знішчэнні візавага рэжыма паміж нашымі краінамі і ўпэнены, што калі ўлада не мае волі на дыялог з ЕС, то такі дыялог павінен быць з грамадствам і візавае пытанне – першы і вельмі істотны крок.
Цяпер кампанія “Гавары праўду”, далучыўшыся да ініцыятывы “БЕЗ ВІЗЫ!”, карэктуе сваю ранейшую пазіцыю і прапануе уладам ЕС пасля станоўчага рашэнне двух вышэйадзначаных пытанняў разгледзець падыход, які б дазволіў грамадзянам Беларусі наведваць краіны Еўрапескага Саюза ўвогуле без віз ці з нулявым коштам.
Мы так сама заклікаем беларускія ўлады адгукнуцца на прапанову ЕС і Польшчы і зрабіць усе магчымае, каб спрасціць візавы рэжым, а так сама прапануем зрабіць акцыю і ўсім, хто набудзе квіткі на міжнародны чэмпіянат па хакею выдаць шматразовыя гадавыя візы, гэта можа паспрыяць развіццю турызма і паказаць добры прыклад беларускай ветлівасці.
Больш Еўропы для Беларусі!
Прэсавая служба “Гавары праўду”
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |