23:15 19.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
"Гавары праўду" і БСДП зарэгістравалі на Берасцейшчыне 57 ініцыятыўных груп

У цэлым па Берасцейскай вобласці зарэгістравана 57 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты рознага ўзроўню, якія прадстаўляюць кампанію “Гавары праўду” і Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду), кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
- З іх 32 групы, гэта выключна па вобласці. І 25 груп прадстаўнікоў кампаніі “Гавары праўду” і Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамада) - у Берасці. На сённяшні дзень усе групы, якія падавалі дакументы, зарэгістраваныя, і мы можам канстатаваць, што нідзе збояў не адбылося, праблем сур’ёзных не было. Такім чынам, мы выканалі свой план, які сабе ўстанавілі.
Па словах Лазарэнкава, у абласны савет 11 прэтэндэнтаў у кандыдаты, астатнія – у раённыя, гарадскія і сельскія саветы.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |