16:30 10.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Гарадзенскія назіральнікі фіксуюць шмат парушэнняў

У апошні дзень папярэдняга галасавання назіральнікі, што працуюць ад кампаніі «Права Выбару» па Гарадзенскай вобласці, фіксуюць вялікую колькасць парушэння выбарчага заканадаўства. Асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца: ўкідка галасоў, прысутнасць на ўчастках невядомых людзей, у перыяд перапынкаў і на ноч на ўчастку знаходзяцца міліцыянты, а таксама тое, што камісіі адмаўляюцца даваць агульную лічбу людзей, што маюць права галасаваць на гэтых участках.
Пра працу назіральнікаў распавядае партыйны каардынатар па назіранні ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамады) Алег Рамашкевіч:
– Гэта можа сведчыць пра тое, што выбарчая камісія гатуе нейкія адсоткі, патрэбныя ёй для канчатковага пратакола, г.зн., гатуецца фальсіфікацыя. Пакуль нікога не выдалялі, але ёсць сведчанні назіральніка з Гародні, якога старшыня афіцыйна папярэдзіў, што калі з’явяцца матэрыялы пра працу камісіі ў інтэрнэце ці ў іншых СМІ, яго выдаляць з участка. Такі ж малюнак назіраем і на слонімскім выбарчым участку №1.
Назіральнікі сведчаць, што асноўныя парушэнні могуць адбыцца ў асноўны дзень галасавання і чакаюць, што пачнуць выганяць назіральнікаў за тое, што яны нібы перашкаджаюць працы камісіі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |