17:46 11.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ганна Канюс: Плануем добра папрацаваць агітацыйна

Ілюстрацыйнае фота

У Берасці на адной з акругаў за месца ў беларускім парламенце змагаюцца 8 кандыдатаў: тры ад улады, адзін беспартыйны, і 4 – прадстаўнікі апазіцыйных партый. У Берасцейскай усходняй акрузе №3 кандыдатам у дэпутаты выбарчая камісія зарэгістравала Ганну Канюс з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

– Трэцяя ўсходняя акруга, Берасце. Восемь кандыдатаў і ўсіх восемь зарэгістравалі. Цікавы аншлаг можа быць партыйны, палітычны. Думаю, што будзе добрая агітацыя ў іншых кандыдатаў. У камісіі не было ніякіх прэтэнзій да дакументаў, якія мы падалі на рэгістрацыю. Падавала я дакументы і шляхам збору подпісаў, і шляхам вылучэння ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Паводле Ганны Канюс, апазіцыйныя прадстаўнікі, якія таксама зарэгістраваныя ў акрузе – не канкурэнты, а хучэй – аднадумцы.

– З аднаго боку, гэта добрая акруга – кампактная, шматпавярховая. Добра працаваць з ёй. Гэта акруга, на якой наша партыя працавала шмат. А з другога боку, было прынятае рашэнне, каб назіраць за гэтай акругай усім дэмакратычным кандыдатам, усім дэмакратычным партыям разам.

Каб пракантраляваць ходу выбараў, на кожным з участкаў Берасцейскай усходняй акругі №3 будуць працаваць назіральнікі ад кампаніі «Права выбару», – дадае кандыдат у дэпутаты Ганна Канюс.

Выбары ў парламент пройдуць 11 верасня.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме