13:16 19.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ганна Канюс: Парушэнням ёсць месца
Парушэнні ў першым этапе выбарчай кампаніі ёсць і не столькі заўважныя для грамадства, колькі робяць адбітак на працы партыйных структураў, лічыць старшыня Брэсцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ганна Канюс.
Аб недэмакратычным пачатку кампаніі заяўляў ужо і старшыня сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч, на сваім вопыце гэты факт пацвярджае і гарадская арганізацыя БСДП Брэста. Старшыня сацыял-дэмакратаў горада Ганна Канюс лічыць, што гэта адмысловыя перашкоды не ў адкрытую, а ўжо іншымі метадамі, больш прыкрытымі:
- Парушэнні якія мы бачым на гэтым этапе - фарміраванне участковых камісіяў. Вялікая шкода, але з той колькасці людзей якія былі прапанаваныя ад партыяў у камісіі ўключылі вельмі-вельмі мала. У нас у панядзелак быў суд, дзе мы спрабавалі вярнуць нашых сябраў партыі ў камісіі, але суд адмовіў нам.
Ганна Канюс лічыць непрымальным і факт месцаў для агітацыйнай працы. Такіх месцаў 4 на усіх кандыдатаў і трэба адзначыць, што знаходзяцца яны не ў лепшых раёнах.
Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме