15:00 03.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ганна Канюс: Берасцейскі ўлады не прыслухаліся да грамадскіх актывістаў

Дагэтуль не адрамантаваны ўчастак дарогі, які вядзе ад адукацыных установаў да вуліцы Крывашэіна. Замест гэтага ў сваім адказе прадстаўнікі ўлады патлумачылі, што яны адрамантавалі кавалак дарогі каля рынку “Юбілейнага”.

Актывістка кампаніі “Гавары Праўду!”, старшыня берасцейскай гараской арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс адзначыла, што дагэтуль не была прынятая да ўвагі просьба грамадзян:

- Не задаволены другім адказам Берасцейскаа гарадскога выканаўчага камітэту пра перакрыццё руху на вуліцы, якая вядзе ад рынку Юбілейны да вуліцы Крывашэіна. Нашай мэтай быў рамонт дарогі ад дзіцячых садкоў да дзясятай школы. Да сённяняга дня гэтая вуліца не была адрамантаваная.

Усяго было сабрана каля чатырох дзясяткаў подпісаў за выпраўленне сітуацыі з тэрыторыяй паміж сярэдняй школай №10 і дзіцячымі садкамі №№41 і 34.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме