08:45 19.10.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ганна Канюс: Берасцейцы турбуюцца за лёс экасістэмы

Ілюстрацыйнае фотаЗасыпаць вадаёмы – гэта неабходная мера пры будаўніцтве новых дамоў у мікрараёне Кавалёва. Такі адказ ад Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту атрымалі сябры абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамады). Яны выступаюць за захаванне прыродных ландшафтаў гораду.Палітык Ганна Канюс падкрэсліла, што пакуль няма ўпэўненасці, што не будзе нанесена шкода навакольнаму асяроддзю: – Берасцейскі выканаўчы камітэт нам адказаў, што ёсць нейкая труба, праз якую будзе ісці вада разам з рыбай у раку Мухавец. Ці ёсць яна, ці не – гэта для нас вялікае пытанне. Таму што гэта праверыць тэарэтычна немагчыма. І як ідзе засыпка гэтых ставаў, ці ў той паслядоўнасці, каб рыба выходзіла з гэтых вадаёмаў, – таксама гэта пакуль што невядома.
Як адзначыла Ганна Канюс, праблема была падказана выбаршчыкамі ў часе правядзення парламенцкай кампаніі, і менавіта самі грамадзяне турбуюцца за лёс экасістэмы, а не прадстаўнікі ўлады, у кампетэнцыі якіх гэта знаходзіцца. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме