18:15 08.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ГРЫБ: «МІЛІЦЫЯНТ, НАВАТ КАЛІ ЁН У ФОРМЕ, МУСІЦЬ ПРАД’ЯВІЦЬ ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ»

Былы старшыня Вярхоўнага Савету, генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў для «Свабоды» дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыяў пратэсту ня толькі апранаюцца ў цывільнае, але нават і не паказваюць свае дакумэнты:

«Калі трэба затрымліваць нейкага правапарушальніка, то супрацоўнік міліцыі, незалежна ад таго, у форме ён ці ў цывільным, павінны прадставіцца: напрыклад, старшы лейтэнант і назваць сваё прозьвішча. І патлумачыць, што парушаюць гэтыя людзі і за што ён іх затрымлівае. А гэтага не робіцца. Значыць, парушаецца закон».

Некаторыя ўдзельнікі акцый пратэсту кажуць, што на просьбу паказаць пасьведчаньне, людзі ў цывільным ім адказвалі аднолькава: «На акцыі мы дакумэнты не бярэм».

Генэрал Грыб камэнтуе: «Акцыя не акцыя, а ўсялякае правапарушэньне ёсьць правапарушэньне. І таму пры затрыманьнях супрацоўнікі міліцыі мусяць рабіць тое, то прадпісвае закон. Трэба мець пасьведчаньне, калі няма формы. Ды і нават калі чалавек у форме, ён мусіць мець пасьведчаньне. Таму што форму можна купіць, падрабіць.

Калі праводзяцца масавыя акцыі, тады абавязкова робіцца агульнае папярэджаньне праз гукаўзмацняльнікі. — людзей папярэджваюць, што тут зьбірацца нельга, што гэта забаронена, што людзі будуць затрыманыя. І калі пачынаецца затрыманьне, калі пайшла шарэнга альбо падраздзяленьне, то тады пры затрыманьні ніхто нікому прад’яўляць дакумэнты ня будзе».

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме