18:01 27.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
"ГРАМАДА" МОЖА ПАДТРЫМАЦЬ АСОБУ НЯКЛЯЕВА
Калі Уладзімір Някляеў прапануе сваю прэзідэнцкую стратэгію, якая будзе адпавядаць інтарэсам Беларусі і пакажа яго як прабеларускага палітыка, то Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" гатовая падтрымаць Някляева як кандыдата.
Сваю пазіцыю адносна выбараў партыя вызначыць на з'ездзе, да якога ўжо пачалася падрыхтоўка, але "Грамада" заяўляла, што гатовая падтрымаць любую здаровую ідэю. Асоба Уладзіміра Някляева не з'яўляецца выключэннем, кажа першы намеснік старшыні Ігар Маслоўскі:
- Я думаю, што Някляеў мае пэўны свой станоўчы вобраз. Някляеў мае сваю харызму, якую ад яго не аднімеш. У цэлым, безумоўна, адзін з варыянтаў магчымых. Паколькі Някляеў не сябра нейкай партыі і я не думаю, што ён збіраецца некуды ўступіць. Таму ў цэлым такі саюз ці кааліцыя магчымая, партыя магла б быць партнёрам у прэзідэнцкіх выбарах. Безумоўна, пасля перамоў і калі тыя сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці, якія мы прапагандуем будуць уключаныя ў праграму дзеянняў і ў прадвыбарчую праграму і надалей.
Сам Уладзімір Някляеў кажа, што пытанне ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы вырашыцца цягам месяца.
Ян Бязручка, Радыё РацыяИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме