21:30 04.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ: НЕЗАЛЕЖНЫЯ ПРАФСАЮЗЫ СТРАЧВАЮЦЬ СВАІХ ЛЮДЗЕЙ
Прычынай гэтаму стала закрыццё сайту “Прафсаюзны Рух Беларусі”. Еўрарадыё вырашыла разабрацца, хто вінаваты ў закрыцці рэсурсу.
быў адзіным сайтам, дзе змяшчалася ўся інфармацыя пра незалежныя прафсаюзы Беларусі. Паводле слоў лідэра Прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, з-за сітуацыі, якая склалася вакол сайта, незалежны прафсаюзны рух Беларусі ўжо згубіў частку сваіх людзей.
Генадзь Фядыніч:“Гэта крок кепскі, таму што незалежныя прафсаюзы вымушаныя працаваць ва ўмовах без інфармацыйнага поля, якім быў сайт praca-by.info. Ужо можна сказаць, што незалежныя прафсаюзы страцілі сваіх людзей, якія заходзілі на сайт і чыталі яго”.
На думку Генадзя Фядыніча, сайт спыніў працу з-за намаганняў некаторых беларускіх ды расійскіх чыноўнікаў.
Генадзь Фядыніч: Камусьці сайт не падабаўся. І таму я думаю, тут не толькі чыноўнікі беларускія, але і расійскія прыклалі свае намаганні, каб сайт закрыўся”.
Адзіныя, каму выгадная такая сітуацыя, - толькі Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў і ўлады, зазначыў спадар Фядыніч.
А вось лідэр Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў і нафтавікоў Васіль Корабаў мяркуе, што сайт “Прафсаюзны Рух Беларусі” мог спыніць працу нават з-за амбіцыяў усяго толькі аднаго чалавека.
Васіль Корабаў: “Тут чыста амбіцыі нейкага аднаго чалавека могуць быць. Камусьці штосьці не спадабалася, вось ён і пачаў усё гэта. Я так думаю. Я прынамсі грукаюся ва ўсе дзверы і хачу, каб гэты сайт запрацаваў”.
Паводле інфармацыі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, да закрыцця сайту мае непасрэднае дачыненне Міжнародная арганізацыя працы. Але толькі ў тым, што яна фінансавала праект і з-за крызісу не змагла працягнуць фінансаванне.
Аляксандр Ярашук:“Усё, што мне вядома, гэта тое, што Міжнародная арганізацыя працы, маючы на ўвазе той фінансавы крызіс, які мае месца, і сваё складанае фінансавае становішча, проста не змагла далей прафінансаваць працу гэтага сайта”.
Каментаваць чуткі наконт ціску на сайт “Прафсаюзны Рух Беларусі” спадар Ярашук адмовіўся.
Нагадаем, у снежні 2008 года сайт змясціў інфармацыю пра тое, што Прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці прыпыняе рашэнне аб уступанні ў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Пазней рэдакцыя сайта атрымала ліст ад супрацоўніка Міжнароднага саюза харчавікоў з просьбай перагледзець рашэнне аб змяшчэнні гэтага артыкула. Як далей развіваліся закулісныя інтрыгі, можаце прачытаць у
Былая адміністратарка сайту Наталля Верашчагіна была праінфармаваная аб сканчэнні кантракту з Міжнароднай арганізацыяй працы за 2 месяцы да спынення фінансавання. Аднак ёй абяцалі, што заключаць новы кантракт. За дзень да закрыцця сайту ёй паведамілі, што ні кантракту, ні фінансавання не будзе. Спадарыня Верашчагіна сумняецца, што віною таму толькі эканамічны крызіс.
Наталля Верашчагіна: “Афіцыйная версія такая, што, на жаль, у Міжнароднай арганізацыі працы няма магчымасці ў далейшым фінансава падтрымліваць працу сайта. Але з-за таго, што гэтаму папярэднічаў шэраг падзеяў, апісаных у артыкуле Аляксандра Старыкевіча, усё ж такі ёсць падставы звязваць гэтыя дзве падзеі”.
Аб тым, што сайт, магчыма, адновіць працу, Міжнародная арганізацыя працы Наталлі таксама не паведамляла.
2009-03-04 14:56:02, Віталіна Грахоўская
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме