21:15 30.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
«ГАВАРЫ ПРАЎДУ!» ВІНШУЕ БРЭСЦКІХ НАСТАЎНІКАЎ З ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ
Больш за 100 паштовак з віншаваннямі адправілі брэсцкія актывісты грамадскай кампаніі «Гавары праўду!». Паштоўкі атрымаюць поштаю настаўнікі брэсцкіх школ у сваё прафесійнае свята.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Ігар Маслоўскі лічыць, што настаўнікі выхоўваюць беларускую нацыю:
- Мы лічым, што настаўнікі – гэта вельмі паважаныя людзі, якія ўсё сваё жыццё, душу, сэрца аддаюць дзецям. А з дзяцей вырастаюць асобы, і палітыкі, і бізнесмены, і звычайныя працоўныя. Таму вельмі важна, што настаўнікі закладуць у сэрцы, у душы і ў голавы гэтых дзетак.
Як адзначае Ігар Маслоўскі, у першую чаргу трэба жадаць настаўнікам вялікіх заробкаў, паколькі аплата за такую працу ў Беларусі - мізерная.
Дзень Настаўніка ў Беларусі святкуецца штогод 1 кастрычніка.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |