19:15 06.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“ГАВАРЫ ПРАЎДУ” РАСПАВЯДЗЕ ПРА АСУДЖАНЫХ ЧЫНОЎНІКАЎ
Кампанія “Гавары праўду” прэзентавала новы інтэрнет-праект () . Ён уздыме праблематыку барацьбы з карупцыяй, выкарыстанне нібыта змагання з эканамічнай злачыннасцю у вайне з палітычным іншадумствам, распавядзе пра чыноўнікаў, якія пабывалі ці знаходзяцца зараз у беларускіх турмах.
Як нарадзілася ідэя стварыць такі сайт?
– Калі да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, у краіне было заяўлена пра барацьбу з карупцыяй на ўсіх узроўнях, – распавядае кіраўнік праекту Аляксандр Фядута. – Але потым высветлілася, што за кратамі апынуліся не толькі тыя, хто браў хабары. Вось мы і вырашылі разабрацца ў сітуацыі, нагадаць чыноўнікам, што адбывалася ў краіне за 16 апошніх гадоў. Выглядае на тое, што беларускай наменклатуры праз канкрэтныя гісторыі, даследаванні стане зразумела – не варта чакаць, нібыта пасля выбараў для іх настане спакойнае жыццё, не, пасля прэзідэнцкіх выбараў для іх усё толькі пачнецца…
Па словах А. Фядуты, не асобы, а менавіта існая сістэма ўлады з’яўляецца галоўным фактарам небяспекі для айчынных чыноўнікаў.
– …І гэтую сістэму трэба зламаць. Але зламаць яе могуць толькі самі вертыкальнікі.
Аўтары прызнаюцца, што праект пачаў распрацоўвацца яшчэ ў сакавіку, але толькі сёння стаў здабыткам грамадскасці.
– Летам мы вызначыліся з асноўнай канцэпцыяй праекту, – кажа Ігар Драко. – Па сутнасці, ён будзе складацца з дзвюх частак. У першую уваходзяць vip-персоны, якія былі пэўны час за кратамі: гэта экс-міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў ды іншыя. У другую – тыя, хто працаваў на нашых прадпрыемствах і быў асужданы беларускай уладай.
Як прызнаецца Ігар Драко, цяжэй за ўсё знайсці інфармацыю пра асуджаных у 1996 - 1999 гг., а таксама тых, хто бясследна знік.
– Мы спадзяемся, што да нашага праекту будуць далучацца і рэгіянальныя журналісты, якія змогуць напісаць і даслаць гісторыі чыноўнікаў, якія зараз апынуліся ў турмах, – гаворыць менэджэр пректу Аліна Гляненка.
Аўтары запэўнілі, што сайт цалкам з’яўляецца інфармацыйным і будзе дзейнічаць нават пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Зміцер Мірны , 6 кастрычніка
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |