15:45 26.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІГАР МАСЛОЎСКІ: ПАРТЫЯ ТВАР НЕ ЗГУБІЦЬ
Вялікай часткай актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары Праўду" з'яўляюцца прадстаўнікі левага блоку ў большасці з іх сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Кіраўніцтва партыі ведае аб пагрозе якую нясуць рознага роду такія рухі для палітычных структураў, але лічаць, што не ў гэтым выпадку.
Першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслаўскі адзначае, што кіраўніцтва партыі не прымала ніякіх адпаведных загадаў і таму сябры партыі выступаюць як грамадзяне са сваёй уласнай ініцыятываю:
- У любой сітуацыі пэўная небяспека можа быць, як па прыкладу іншых рухаў. На сённяшні момант скажам, што партыя гэта калегіяльны орган і таму ніякіх рашэнняў кіраўніцтва ў цэнтры ці на месцах не прымалі па кампаніі "Гавары Праўду". Нашыя актывісты проста ад шчырага свайго сэрца, па поклічу душы прынялі свае рашэнні. Я лічу, што гэта правільна, бо трэба падтрымліваць тое, што дзейснае. Кампанія дала добры старт.
Ігар Маслоўскі перакананы, што кампанія "Гавары Праўду" не зробіць ніякай шкоды партыйнай структуры чые актывісты прымаюць ці збіраюцца прымаць у ёй удзел.
Ян Бязручка, 2010-05-26 17:30
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме