00:01 16.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІГАР МАСЛОЎСКІ: ПАРТЫЯ ПРЫНЯЛА ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РАШЭННЕ
У сувязі з адсутнасцю кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), яе актывісты маюць права прыняць удзел у працы каманды любога кандыдата ў прэзідэнты, згодна з прынятымі кіраўніцтвам унутрыпартыйнымі дакументамі.
Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі называе гэта рашэнне дэмакратычным, што забяспечыць арганізацыю ад выхаду сяброў у выпадку, калі б партыя навязвала кандыдата:
- Пералік кандыдатаў не такі і вялікі, як спачатку прагназавалася, бо зараз мы гэта бачым па заявах. У нас на Цэнтральным камітэце партыі прынята такое вельмі дэмакратычнае рашэнне, што кожны сябра партыі мае права падтрымаць таго ці іншага кандыдата, асабліва з улікам праграмы кандыдата.
Нагадаем, што генеральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мечаслаў Грыб, які збіраўся вылучацца, адмовіўся ад кампаніі з-за адсутнасці сродкаў, а намеснік старшыні партыі, генерал Валеры Фралоў не пацвердзіў свой намер.
Ян Бязручка, .
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |