23:15 15.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІГАР МАСЛОЎСКІ: ПАКУЛЬ РАШЭННЕ НЕ ПРЫМАЛІ
Не выключэнне, што Беларуская сацыя-дэмакратычная партыя (Грамада) правядзе паўторны з'езд з-за непрызнання з'езду арганізацыі, што адбыўся 10 кастрычніка, Міністэрствам юстыцыі.
Першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі паведаміў нашаму радыё, што сітуацыя не выходзіць па-за рамкі і пакуль канкрэтнага рашэння няма:
- Сітуацыя ёсць de jure і de facto. Першае тое, што адбылася сесія з'езду і абранае новае кіраўніцтва, а другое тое, што Міністэрства юстыцыі не прызнала вынікаў, бо з'езд адбыўся з працэсуальнымі парушэннямі. Шмат момантаў. Безумоўна, гэта можна аспрэчваць, але мы пакуль не абмяркоўвалі.
Нагадаем, што 10 кастрычніка 2010 года БСДП "Г" правяла ў Мінску з'езд на якім старшынёй быў абраны Анатоль Сідарэвіч, які некалькімі днямі раней да з'езду заявіў аб сваім выхадзе з палітычнай структуры. Экс-старшыня партыі Анатоль Ляўковіч заявіў пад час працы з'езду, што гэтае рашэнне не законнае і будзе пададзеная скарга ў Мінюст
Зміцер Кісель,
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |