15:02 04.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ІГАР МАСЛОЎСКІ: МУСІЦЬ БЫЦЬ АДЗІН КАНДЫДАТ

Беларусь пераходзіць у палітычным жыцці ад выбарчай кампаніі ў мясцовыя органы самакіравання да прэзідэнцкай кампаніі, старт якой паступова пачынаецца. Аб сваім намеры ўдзельнічаць у кампаніі заявілі некалькі прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, але на думку першага намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Маслоўскага варта было б мець аднаго кандыдата ад апазіцыі.

Апошнім часам у дэмакратычных колах маецца шмат разнагалоссяў і таму калі вылучаць аднаго кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі, то трэба гэта рабіць вельмі адказна і паступова, кажа Ігар Маслоўскі:

- На мой погляд асабіста, падкрэсліваю, што асабіста, безумоўна, працэс павінен быць шырокім і адкрытым. Тое, што мы зараз назіраем шмат жадаючых прыняць удзел, то гэта добра. Нехта мае амбіцыі і гэта добра. У выніку ж мы мусім прыйсці да адзінага кандыдата.

Роля самой Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" у наступаючай прэзідэнцкай кампаніі будзе вырашана на з'ездзе, які мусіць адбыцца ў канцы лета.

Ян Бязручка,, Брэст

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме