18:45 01.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІГАР МАСЛОЎСКІ: ДОБРА КАБ БЫЛА КААЛІЦЫЯ
Большасць сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) падтрымліваюць ідэю аб адзіным кандыдаце ад дэмакратычных сілаў Беларусі, лічачы, што агульны дыялог магчыма знайсці пры жаданні рэальных зменаў у краіне.
Сваю пазіцыю БСДП вырашыць на з'ездзе, але ўжо зараз назіраючы за сітуацыяй вакол прэзідэнцкай кампаніі ўнутры партыі пачынаюцца размовы і розныя прапановы. Першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі ўпэўнены, што кампраміс знайсці можна:
- Размаўляючы з шэраговымі актывістамі нашай партыі, большасць з іх схіляецца да таго, што мусіць быць адзіны кандыдат. Лепей каб быў хаўрус, каб была кааліцыя і быў кампраміс і дыялог. Ёсць, канечне, пэўныя ідэйныя разыходжанні, але ёсць тое, што можа аб'ядноўваць і БХД і АГП. Ёсць у нашых сябраў і іншыя думкі. Пэўная група выступае за свайго кандыдата ад партыі. Усё гэта ўнутрыпартыйны дыялог, партыйная дэмакратыя.
На сённяшні дзень аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі ў якасці кандыдата заявіла 9 прадстаўнікоў ад дэмакратычнай супольнасці.
Ян Бязручка,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме