13:46 17.09.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Гісторык Анатоль Сідарэвіч пра 17 верасня
17 верасня адбылася вельмі важная падзея, якую, сапраўды, можна параўнаць з Усебеларускім З’ездам у снежні 1917 г., Актам 25 Сакавіка і Законам ад 25 жніўня 1991 г.
17 верасня здарылася тое, што разумныя людзі прадказвалі яшчэ ў 1920-м. Антон Луцкевіч пісаў, што Польшча будзе расціснутая Нямеччынай і Расіяй. Варшаве варт было б прызнаць незалежнасць Беларусі, Літвы і Украіны, мець на ўсходзе сяброў і адначасова буфер паміж Польшчай і Расіяй. Але польскі палітычны клас ахапіла эйфарыя. І толькі пасля вайны польскія інтэлектуалы (падкрэсліваю: інтэлектуалы, а не палітыкі) зразумелі, якая памылка была ўчынена ў 1921-м.
Прэм’ер Леапольд Скульскі на самым пачатку існавання Польскай Рэспублікі абяцаў, што праз 50 год у гэтай дзяржаве і са свечкай нельга будзе знайсці беларуса. Палітыка ўсіх палітычных партый Польшчы мела на мэце менавіта гэта. Падкрэсліваю: усіх партый, сацыялісты і камуністы тут не выключэнне. Пілсудскаму перш спатрэбілася захапіць выканаўчую ўладу (1926), потым зацугляць заканадаўчую (1930), нарэшце навязаць Польскай Рэспубліцы новую канстытуцыю з “моцным прэзідэнтам” (1935). Праўда, неўзабаве пасля прыняцця канстытуцыі (дарэчы, з парушэннем закона) Пілсудскі пакінуў гэты свет, але ягоную справу прадоўжылі пілсудчыкі. Цягам 1936–1938 гг. адна за адной перасталі існаваць беларускія палітычныя, грамадскія і культурніцкія арганізацыі. За тое, што яны беларускія, пераследу былі паддадзеныя і католікі. Засталося, здаецца, адно Беларускае навуковае таварыства на чале з Луцкевічам, але і да яго ўжо падбіраўся віленскі ваявода Бацянскі. Што было б далей, ведае толькі неба.
Колькі год таму я адказваў Вам на гэтае пытанне. Некаторым жылося някепска. Асабліва тым, хто пісаўся праваслаўным палякам, слухаўся ўладаў, не выпісваў беларускія газеты і часопісы, не выступаў за беларускія школы, меў прыстойна зямлі, спраўна плаціў падаткі, не сеяў тытунь, быў не супраць таго, каб праваслаўныя набажэнствы адпраўляліся па-польску. Зразумела, такіх было мала, бо калі, скажам, чалавек быў у ліку тых, хто публічна выступаў супраць польскай мовы ў царкве, ён трапляў у катэгорыю нядобранадзейных і нават бальшавікоў.
-- А калі параўнаць стан палітвязняў у тагачаснай Польшчы і сённяшняй Беларусі, то дзе сядзелася людзям больш камфортна?
-- Навошта Лукашэнку спатрэбілася гэтая дата? Каб даць пстрычку Польшчы? Ці ёсць больш глыбінны сэнс?
дату 17 верасня варта святкаваць ці не?
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме