04:46 13.05.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Гістарычная тэматыка — невычарпальная...”
“Гістарычная тэматыка — невычарпальная...”. Сведчаннем гэтаму стала яшчэ адна сустрэча ў Верхнядзвінску, якая адбылася дзякуючы намаганням работнікаў бібліятэчнай сістэмы раёна, і самы актыўны ўдзел у якой прымалі мясцовыя грамадскія актывісты.
Расказвае Валянціна Болбат, кіраўнічка Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады):
--Зазначу, што гэта імпрэза з удзелам расійскага гісторыка Аляксандра Чароміна, не адзінае мерапрыемства, якое ладзілася супольнымі высілкамі. Можна казаць, што апошні год стаў плённым менавіта ў накіраванасці на супольную працу раённай бібліятэкі і грамадскіх арганізацый , асабліва па тых тэмах , якія вызначаюць , у значнай ступені, накірунак працы ўстаноў культуры і інтарэс грамадзян. А мяркуючы па тым, якую колькасць цікаўных людзей збіраюць такія імпрэзы, можна казаць пра тое, што гістарычная тэматыка настолькі невычарпальная, наколькі мы, беларусы, будзем прагнуць ведаць пра наша мінулае.
А распавядаў А.Чаромін не пра падзеі расійскай гісторыі, а пра наша роднае, беларускае — пра падзеі X-XІVст.ст. у Тураўскім княстве, якія знайшлі адлюстраванне на старонках выдадзенай ім кнігі з аднайменнай назвай. Чытачы знойдуць у ёй апісанне падзей далёкай мінуўшчыны, на якія аўтар знайшоў дакументальныя спасылкі нават у бібліятэцы Ватыкана, куда маюць доступ далёка не ўсе гісторыкі. На чарзе — гісторыя Полацкага княства і, па словах аўтара, чарговыя сустрэчы ў Верхнядзвінску.”Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме