23:15 25.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“ГІСТОРЫЯ—ЦЯЖКАЯ І ДРАМАТЫЧНАЙ НАВУКА” (ФОТА)
Грамадскія актывісты Верхнядзвіншчыны актыўна уздымаюць пытанні сацыяльна-культурнага накірунку.
--.Мы звяртаемся да сваёй гісторыі, сваіх каранёў, робячы гэта праз сустрэчы з цікавымі людзьмі рэгіёну і сталічнымі навукоўцамі, у супрацоўніцтве з грамадскім сектарам рэгіёну, --гаворыць Валянціна Болбат, кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
--Больш двух год мы ладзім сустрэчы, арганізаваныя пад шыльдай “Гісторыя, якой няма ў падручніках”. Большасць імёнаў, якіх ведае свет, а гэта і нашы знакамітыя землякі, выйшлі з шэрагаў супраціву імперскім уладам. Пра гісторыю вяртання імёнаў вялікіх палачан у нацыянальны “іканастас”, пра кароткую славу народнага прызнання і доўгія гады рэпрэсій і пакут, якія выпалі на долю Вацлава Ластоўскага, Усевалада Ігнатоўскага, Цішкі Гартнага, на чарговай сустрэчы распавядаў кандыдат гістарычных навук Сяргей Тарасаў.
Выказваючы ўдзячнасць арганізатарам чарговай сустрэчы, С.Тарасаў выказаў меркаванне аб тым, што гісторыя – самая цяжкая і драматычная навука. Бо яе спадзвіжнікам даводзіцца ўвесь час змагацца з тымі палітыкамі, якія хочуць зрабіць сваёй служкаю галоўную грамадскую навуку, прымушаючы летапісцаў сучаснасці і мінуўшчыны хаваць праўду і прапагандаваць ілжывыя тэорыі на карысць чарговага валадара.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |