11:45 20.06.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ФЕРЭРА-ВАЛЬДНЭР: "БЕЛАРУСЬ ІДЗЕ Ў ПРАВІЛЬНЫМ НАПРАМКУ"

Падчас свайго візіту ў Мінск еўракамісар абвесціць пра выдзяленне 10 млн еўра на паляпшэнне бяспекі і якасці прадуктаў харчавання ў нашай краіне
22 чэрвеня камісар ЕС па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр прыедзе з афіцыйным візітам у Беларусь. Падчас свайго візіту яна сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Галоўнымі тэмамі для абмеркавання будуць сітуацыя ў Беларусі і напрамкі, па якіх могуць развівацца адносіны між Беларуссю і ЕС, калі ўлады прымуць далейшыя захады па забеспячэнні дэмакратычных свабодаў, правоў чалавека, павагі да незалежных СМІ. Таксама ў парадку дня фігуруе праграма Ўсходняга партнёрства.

Як стала вядома Еўрарадыё, падчас свайго візіту ў Мінск Ферэра-Вальднэр таксама абвесціць пра выдзяленне 10 млн еўра на паляпшэнне бяспекі і якасці прадуктаў харчавання ў Беларусі.

Перад ад’ездам у Мінск Ферэра-Вальднэр пазітыўна ацаніла ўваходжанне Беларусі ў праграму Ўсходняга партнёрства: "Беларусь зрабіла крокі  ў правільным напрамку, і мы прызналі гэта, менавіта запрасіўшы Беларусь да ўдзелу ва Ўсходнім партнёрстве. Гэта важны крок наперад у нашых адносінах.".

Еўракамісар адзначыла, што ЕС спадзяецца на "далейшыя рухі па развіццю дэмакратычных свабод, напрыклад магчымасці для грамадзянскай супольнасці працаваць і сустракацца без страху зазнаць уціск ці арышт, а таксама дазвол для мясцовых і замежных журналістаў рабіць іх працу свабодна і распаўсюджваць прадукт сваёй працы без абмежаванняў".

З агульнай сумы ў €10 млн на падтрымку інфраструктуры бяспекі / якасці прадуктаў харчавання прызначаныя €8,5 млн і €1,5 млн у цэлым выдаткаваныя на паляпшэнне здольнасцяў беларускіх устаноў выканаць Штогадовую праграму дзеянняў Еўрапейскага інструмента партнёрства і добрасуседства.

2009-06-20 00:08:4, Павал Кміціч

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме