19:45 02.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ФІНАНСАВЫ КРЫЗІС ДАКАЦІЎСЯ ДА АПАЗІЦЫІ
Фінансавы крызіс дакаціўся і да беларускіх палітычных партый. Як паведаміў у панядзелак інтэрнет рэсурс “Беларускі партызан”, на мінулым тыдні Партыя камуністаў Беларуская Сяргея Калякіна спыніла выпуск сваёй газеты «Таварыш». А зараз з партыі звальняюць працаўнікоў кіруючых органаў ПКБ. Паводле Радыё Рацыя, з вялікімі фінансавымі цяжкасцямі сутыкнуліся таксама сацыя-дэмакраты і лібералы.
Аплочваць арэнду цэнтральных і рэгіянальных офісаў і выпуск партыйных бюлетэняў становіцца ўсё складаней. А разлічваць на знешнюю падтрымку таксама амаль не выпадае. Паводле «Беларускага партызану», першым, хто адчуў стальныя капцюры фінансавага крызісу сталі камуністы-калякінцы. ПКБ пазбавілася не толькі сваёй партыйнай газеты, але і скарачае штат адміністратыўных супрацоўнікаў. Самі камуністы цяжкасці прызнаюць. Аднак кажуць, што не ўсё так дрэнна, як гэта апісвае інтэрнет-рэсурс. Паводле прэс-сакратара партыі Сяргея Вазняка, ніякіх штатных супрацоўнікаў ПКБ не скарачае. Бо іх амаль і не было:
- Ні скарачэння апарату, ні скарачэння прэс-службы не адбылося. Дарэчы, штатнай прэс-службы ў ПКБ няма, паколькі я атрымоўваю заробак ў газеце “Таварыш”. Але сапраўды ёсць пэўныя фінансавыя праблемы, таму што фінансавы крызіс мае сусветны характар. Ёсць затрымкі па выплаце заробкаў, але скарачэння партыйных работнікаў няма.
Тым не менш, паводле Сяргея Вазняка, пры ўсіх цяжкасцях камуністы гатовыя ператрываць гэты складаны перыяд і працягваць актыўную палітычную дзейнасць.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама распавёў Радыё Рацыя пра фінансавые цяжкасці, з якімі апошнім часам сутыкнуліся лібералы:
- Ёсць праблемы і мы гэтага не хаваем. І наша задача – утрымаць усе офісы, якія мы сёння маем. Гэта надзвычай складана. Гэта няпроста. Таму што людзі, якія нам дапамагалі ў падтрымцы офісаў, самі апынуліся ў складанай фінансавай сітуацыі.
Таксама ёсць у лібералаў праблемы і з друкаваннем партыйнай літаратуры. Замест прыгожых газет і бюлетэняў цяпер прыходзіцца “па-старынцы” на ксераксах вырабляць “баявыя лісткі”.
Анатоль Лябедзька адзначыў, што крызыс яшчэ раз абвастрыў праблему забеспячэння ўнутранага фінансавання апазіцыі. Паводле палітыка, людзі таксама гэта пачалі разумець і гатовыя падтрымаць шэраг акцыяў, якія рыхтуе АГП:
- Напрыклад, каб рэалізаваць план, звязаны з 10-годдзем знікнення Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, а таксама раптоўнай смерці Генадзя Карпенкі, мы ідзем па людзях і прапануем здаць на гэтыя мерапрыемствы, хто колькі можа. Магчыма, што з гэтага ручая нешта і атрымаецца.
Старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч кажа, што сацыял-дэмакратам ніводны крызыс ні па чым. Бо партыя мае больш чым векавую гісторыю:
- На нашу партыю мала ўздзейнічаюць розныя крызісы. Таму што касцяк БСДП – гэта людзі ідэйныя. Адлік наша партыя вядзе з 1903 году. І яна працягвае традыцыі тых, закалёных у барацьбе на пачатку 20-га стагоддзя змагароў. І таму, як кажуць, нам не прызвычайвацца ні да крызісаў фінансавых, ні да крызісаў эканамічных, палітычных і нават геапалітычных.
Як лічыць Анатоль Ляўковіч, крызіс – гэта тая рэч, якая адсейвае ўсё штучнае і ўмацоўвае ўсё раэльна існуючае. І не толькі ў палітыцы, але і ў астатніх сферах жыцця.
Адзін з кірўнікоў руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец нават здзівіўся пытанню Радыё Рацыя:
- Як раз партыі, рухі – гэта ніякія не бізнес-структуры, таму пытанне для мяне дзіўнае. У нас пытацца пра фінансавы крызіс, як ён на нас паўплываў. Ды ніяк не паўплываў. Дзе што здабылі, то і дзейнічаем.
Затое намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч шчыра прызнаўся, што ім фінансавы крызыс не пагражае. Таму што БНФ ад самага пачатку мела праблемы з грашыма:
- У нас іншая справа. У нас як не было нічога, так і няма. І ў гэтым сэнсе, каму крызіс, а каму і маці родная. Мы сёння адпіхваемся ад дна. Калі іншыя яшчэ толькі тонуць і дасягаюць дна, то мы вось зараз ад дна адпіхіваемся. І менавіта гэтым тлумачыцца, што мы арганізоўваем акцыю 25 сакавіка, мы арганізоўваем кампанію ў падтрымку незалежных СМІ. Не таму, што ў нас ёсць грошы. А таму, што яны даўно скончыліся і трэба працаваць, каб выжыць.
Падчас парламенцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка сказаў, што праз паўгады, максімум праз год, у Беларусі не застанецца сённяшняй апазіцыі. Тады шмат хто палічыў, што ён казаў пра яе фізічнае знішчэнне. Аднак зараз становіцца зразумелым, што хутчэй за ўсё прэзідэнт намякаў на глабальны фінансавы крызыс, які пахавае пад сабой і большасць апазіцыйных структур.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Менск. 02-03, 15:52
* * *
Финансовый кризис накрыл коммунистов
Партия коммунистов белорусская Сергея Калякина несет большие потери под ударами финансового кризиса. На прошлой неделе коммунисты прекратили выпуск своей газеты «Товарищ», теперь из партии увольняют работников руководящих органов ПКБ.
Как сообщили в штаб-квартире партии, сокращено более 30% сотрудников центрального аппарата партии. Увольняют тех, кто получал деньги за работу в пресс-службе и других административных структурах партии. Более того, люди пока не получили зарплату за последние два месяца работы и никто не объясняет, когда эти долги погасят.
Можно говорить о самом масштабном кризисе, который поразил коммунистическую партию за всю современную историю Беларуси. У партии нет денег на содержание своих структур. В ближайшие дни ПКБ освободит свой центральный офис, поскольку не в состоянии оплачивать его аренду. Если к этому прибавить еще и ребрендинг, который затеяли коммунисты, включая переименование партии, то можно ожидать исчезновения Партии коммунистов белорусской как самой организованной и многочисленной партии страны.
В воскресенье 1 марта коммунисты собирались на свой внеочередной пленум. За закрытыми дверями они обсуждали будущее партии, которое у многих вызывает серьезное беспокойство.
20:11 01.03.2009
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме