16:15 18.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ФІЛЬМ "ХРОСНЫ БАЦЬКА" СТАНОВІЦЦА СЕРЫЯЛАМ
З невялікай па часе разбежкай (5 ліпеня, 16 ліпеня і 15 жніўня) расійскі тэлеканал “НТВ” паказаў расійскім тэлегледачам фільмы пра Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку “Хросны бацька-1”, “Хросны бацька-2” і “Хросны бацька-3”. Беларускія тэлегледачы не здолелі паглядзець “хросную трылогію”, бо ў гэты час канал “НТВ” быў перакрыты іншымі беларускімі перадачамі, але карыстальнікі інтэрнэта з лёгкасцю маглі праглядзець гэты фільм на “youtube”, з якога ён перакачваўся на іншыя апазіцыйныя сайты.
Некаторым так спадабаўся гэты фільм, што яны пачалі запісваць яго на кампакт-дыскі і распаўсюджваць сярод зацікаўленых.
Раней, калі які-небудзь расійскі тэлеканал, адважваўся паказаць крамольныя сюжэты пра Беларусь – трансляцыю проста перапынялі і ў тэлевізары ў лепшым выпадку можна было прачытаць “НЕТ СИГНАЛА”.
Зараз жа гэта адбываецца амаль безбалезненна і беларускія тэлегледачы нават і не падазраюць, што ў гэты час павінен ісці фільм пра беларускага Прэзідэнта. Што казаць, рэжым тэхнічна эвалюцыянуе.
Можна сказаць з упэўненасцю, што фільмы, якія “НТВ” пачаў паказваць у сваім эфіры былі калі не замоўленыя Крамлём, то паказваліся з яго маўклівай згоды, бо як кажуць рускія, “хороша ложка к обеду”.
Не сакрэт, што беларуска-расійскія ўзаемадносіны знаходзяцца ў самым дрэнным стане ад моманту стварэння бутафорскага палітычнага саюза Беларусі і Расеі. Пытанне з прызнаннем акупіраваных Расеяй рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асетыі Беларуссю не вырашана, прыватызацыя беларускіх гігантаў і іншых ласых кавалкаў беларускай эканомікі не адбываецца так, як бы гэта бачылі расіяне, перманентныя мясныя, малочныя, цукравыя і іншыя войны, якія перыядычна ўскалыхоўваюць грамадства, не спрыяюць цесным узаемаадносінам суседзяў. Высокае мыта на расійскую нафту прымусіла Беларусь шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак гэтай сыравіны і знайсці іх у Венесуэле. Газавыя войны з Беларуссю прымусілі расійскі ўрад будаваць трубаправоды ў абыход Беларусі (“Паўночны” і “Паўднёвы” патокі).
Высокая цана на газ вымусіла беларусаў шукаць альтэрнатыўныя крыніцы здабыцця электраэнэргіі і ад гэтага з’явіўся праект пабудовы атамнай электрастанцыі. Спачатку хацелі запрасіць расіян, каб яны ўдзельнічалі ў яе будаўніцтве, але пасля апошняй заявы Аляксандра Лукашэнкі можна чакаць, што яны не будуць дапушчаны да гэтага грандыёзнага для Беларусі праекта.
Цяперашняя вайна, якая ідзе паміж Беларуссю і Расеяй, з’яўляецца інфармацыйнай.
То Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для апазіцыйных расійскіх СМІ, то Дзмітрый Мядведзеў не абыйдзе беларускага Прэзідэнта, каб не раскрыць некаторыя цікавыя факты добрасуседскіх узаемаадносінаў. Апошняе, што гразіўся зрабіць Дзмітрый Мядведзеў – гэта надрукаваць у СМІ стэнаграму размовы Прэзідэнта Беларусі, якая бы была цікавая, на яго думку, усім, бо дазволіла б падлавіць яго на хлусні.
Трэба адзначыць, што ў Беларусі (пры лепшым сцэнары) хутка павінны прайсці прэзідэнцкія выбары (па горшаму сцэнару іх проста не будзе). Іх дата яшчэ невядомая, але краіна замерла ў напружаным чаканні.
Інфармацыйныя войны могуць азначаць, што Расея перастала рабіць стаўку на Аляксандра Лукашэнку і шукае яму замену. Традыцыйна Еўрасаюз і ЗША не на баку беларускага Прэзідэнта. Страта падтрымкі з боку Расеі ў звязку з супрацьстаяннем ЕС і ЗША на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах можа паспрыяць альбо ўзмацненню дыктатуры, альбо адхіленню Лукашэнкі ад улады.
У апошнім фільме “Хросны бацька-3” некалькі разоў у сюжэце прамільгнуў беларускі паэт, лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, які ўжо выйшаў на палітычную сцэну Беларусі і які пры “спрыяльных” для яго ўмовах не адмаўляе магчымасць свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі.
Ці стане Уладзімір Някляеў кандыдатам, на якога зробіць стаўку Расея, пакажа час, але безумоўна, што пошук замены “бацькі” расейскім бокам працягваецца. Неабходна ж ратаваць саюз Беларуі і Расеі, які ідзе да поўнага краху, бо згубіць апошняга саюзніка расіяне пакуль яшчэ не гатовы.
Чакаем чацвёртую серыю…Ігар Барысаў
Ігар Барысаў - сябра Прэзідыума і ЦК БСДП, старшыня партыйнай камісіі па асноўных каштоўнасцях, магістр палітычных навук
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |