09:15 26.07.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЭВАЛЮЦЫЯ, А НЕ РЭВАЛЮЦЫЯ
Перадумовы палітычнага крызіса
У Беларусі прэзідэнцкія выбары пераўтварыліся ў свайго кшталту квэст – ці ўтрымаецца Аляксандр Лукашэнка ва ўладзе, альбо будзе зрынуты праз вулічныя пратэсты.
Алеі ў агонь падліў Дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які разварушыў тых, хто працуе за мяжой альбо мае часовыя падпрацоўкі; адмаўленне, хлусня і няхайнае стаўленне ўлады да пандэміі каранавіруса; наяўнасць моцных кандыдатаў не з лагера традыцыйнай апазіцыі; нерэгістрацыя апанентаў і татальная фальсіфікацыя вынікаў выбараў.
У 2020 годзе беларускае грамадства палітызавалася з неверагоднай хуткасцю. Людзі далёкія ад палітыкі пачалі не толькі цікавіцца ёй, аднак і актыўна ўдзельнічаць у палітычных кампаніях. Першапачатковыя закіды ў бок апазіцыйных палітычных партый аб іх бяздзейнасці ў пытанні змены ўлады ў краіне паставілі актыўных грамадзянак і грамадзян у той жа самы шэраг, бо і іх актыўнае супрацьстаянне з ўладай не прывяло да змены палітычнага рэжыму, аднак паступова прывяло да паразумення ранейшых параз.
Аднак ў 2020 годзе ідэямі апазіцыі загарэлася вуліца. Многія грамадзянкі і грамадзяне пачалі цікавіцца палітыкай і адчулі на сабе як іх кінула, падманула, ашукала дзеючая ўлада сфальсіфікаваўшы вынікі выбараў, а пасля яшчэ пачала забіваць, збіваць, гвалціць і катаваць, паказваючы, што ўсё будзе па-іхнаму ўжо не хаваючыся свайго сапраўднага аблічча.
Аднак і гэта пакуль не з’яўляецца для ўлады аргументам да дыялогу.
Лукашэнка заявіў, што з вуліцай ён размаўляць не будзе, аднак гатовы размаўляць з працоўнымі калектывамі і студэнтамі. Праўда для таго, каб размаўляць з імі – гэта павінна быць не масоўка з лаяльных да ўлады прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый і суполак БРСМ і “Белай Русі”, а структурыраваныя на ўзроўні працоўных калектываў і студэнтаў арганізацыі незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацый, якіх няма і мала верагодна, што будзе дадзены дазвол на іх стварэнне і легалізацыю. Фактычна пакуль што размова з працоўнымі калектывамі і студэнтамі і ўладай выглядае як размова саміх з сабой.
Цэнтральны камітэт БСДП лічыць, што надышоў час дзеючай уладзе прызнаць сваіх апанентаў палітычнымі суб’ектамі і сесці з імі за стол перамоваў. Мэта перамоваў – выхад з палітычнага, эканамічнага і дыпламатычнага крызісаў, у якім апынулася наша краіна пасля 9 жніўня 2020 г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме