14:16 02.04.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЭЎРАПАРЛЯМЭНТ УХВАЛІЎ РЭЗАЛЮЦЫЮ ПА БЕЛАРУСІ
На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі ўхваленая рэзалюцыя наконт разьвіцьця дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі.
За прагаласавала 594 дэпутаты, супраць – 19.
У рэзалюцыі эўрапарлямэнтары выказваюць заклапочанасьць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзеў на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэньня мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.
Эўрапарлямэнт пералічвае шэраг крокаў, якіх чакаюць ад афіцыйнага Менску: рэформа выбарчага заканадаўства, забесьпячэньне свабоды СМІ, сходаў і асацыяцый, спыненьне перасьледу апазыцыі, адмена “палітычных” артыкулаў Крымінальнага кодэксу, увядзеньне мараторыю на сьмяротныя пакараньні, прызнаньне Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.
Калі афіцыйны Менск выканае пералічаныя рэкамэндацыі, то Эўрапарлямэнт выступіць за поўную адмену візавых санкцый і “паскорыць працэс рэінтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую сям’ю дэмакратычных краінаў”.
02.04.2009 12:45
* * *
ЭЎРАПАРЛЯМЭНТ ЗАСТУПІЎСЯ ЗА ФРАНАКА ВЯЧОРКУ
У часе галасаваньня ў Эўрапарлямэнце па беларускім пытаньні было ўхвалена некалькі вусных паправак, якія падтрымалі асуджаных па “справе 14” і гвалтоўна забраных у войска апазыцыянэраў.
Дэпутат ад Польшчы на просьбу і Amnesty International унёс папраўку, якая патрабуе ад уладаў Беларусі не толькі выпусьціць нядаўна арыштаваных палітвязьняў, але і перагледзець прысуды па так званай “справе 14” – 11 удзельнікам дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску ў студзені 2008 году.
Дэпутат ад Літвы прапанаваў калегам заступіцца за трох актывістаў беларускай апазыцыі, якія гвалтам былі забраныя да войска:
“Адзін зь іх зьяўляецца сынам кіраўніка апазыцыі. Гэта варта прыраўнаць да захопу дзяржавай закладнікаў – бярэм у войска твайго сына, бо ты ў апазыцыі, і зь ім можа нешта там здарыцца. Такая папраўка запэўніла б бясьпеку тым асобам, якія былі прымусова ўзятыя ў войска”,-- зазначыў спадар Ландзбергіс.
Папраўка Ландзбергіса была ўхваленая. Як і іншая – аб патрабаваньні да афіцыйнага Менску гарантыяў свабоднай дзейнасьці для ЭГУ, калі ўнівэрсытэт вернецца зь Літвы ў Беларусь. Апрача таго Вітаўтас Ландзбергіс зьвярнуў увагу на пляны беларускага ўраду пабудовы АЭС на мяжы з Эўразьвязам. Гэтая папраўка была ўлічаная ў прэамбуле рэзалюцыі.
02.04.2009 13:13
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме