15:00 03.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Еўразійскі саюз: крок наперад ці пагроза суверэнітэту?
Беларусь, Расея і Казахстан аб’ядналіся ў Еўразійскі саюз. Аляксандр Лукашэнка прыняў такое палітычнае рашэнне самастойна, без абмеркавання на ўроўні краіны.
Так на думку старшыні Берасцескай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага - гэта можа азначаць страту суверэнітэту для Беларусі.
- Наша развіццё будзе адбывацца на ўсходнім накірунку, а не на заходнім. Гэта азначае, што мы аб’ядноўваемся і супрацоўнічаем не з высокаразвітымі краінамі, а з краінамі, якім самім патрэбныя інвестыцыі і высокія тэхналогіі.
Старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка перакананая, што для Беларусі такі саюз будзе мець сваю карысць.
- Падпісанне Еўразійскага саюзу эканамічнага – крок наперад для рашэння тых праблемаў, якія стаяць перад Беларуссю - рынак і збыт, бо апошнім часам у нас з’явілася адмоўнае сальда па збыце. А гэты рынак прадугледжвае вялікія зніжкі пры перасячэнні нашых тавараў праз мяжу.
Да канца гэтага году да эканамічнай арганізацыі плануюць яшчэ далучыцца Арменія і Кыргызстан. Еўразійскі саюз – гэта ў першую чаргу эканамічны, і ўскосна палітычны саюз постсавецкіх краінаў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |