21:45 09.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЕЎРОПА ШЭПЧА: "ЧАО..."
Апазіцыя -- шэраг раз'яднаных пярэстых груповак -- застаецца сам-насам са сваімі памкненнямі.
Заходняя Еўропа яшчэ дазваляе сабе ў асобе паноў міністраў сустракацца з лідэрамі беларускіх партый і партыек, але гэта выглядае псеўда-ветлівым і абскубаным рытуалам. Не больш таго.
Пан Пафала, які нядаўна наведаў Мінск і меў шэраг сустрэч, вярнуўшыся дахаты, зрабіў заяву, слухаючы каторую, хочацца бразнуцца на падлогу і доўга дрыгаць ад рогату нагамі. Усе вузлы жорсткіх беларускіх праблем для гэтых воцатных палітыкаў і міністраў зводзяцца да адной трасцы: адмены смяротнай кары.
Каб Андрэйчанка з Рубінавым па камандзе якога-небудзь клерка з прэзідэнцкай адміністрацыі нашрайбавалі якую-небудзь паперыну пра лютую нянавісць да гэтай самай смяротнай кары і пра рашучасць пазбавіцца ад яе ў будучым, то бліжэй да вечара Лукашэнку запрасілі б ва ўсе еўрасаюзаўскія сталіцы адразу. І ён бы выбіраў: у Парыж не хачу, у Варшаву тым больш, з'езджу ў Лондан да каралевы...
Справа зусім не ў існаванні смяротнай кары, яе можна трымаць за патэнцыйную перасцярогу. Да ЗША, дарэчы, дзе злачынцаў пазбаўляюць жыцця рознымі сучаснымі барбарскімі спосабамі, Еўрасаюз не чапляецца.
А Мінск узялі ў аблогу.
Выходзіць, што высокія ілбы з Еўрасаюзу з усімі другімі з'явамі беларускага жыцця ўжо пагадзіліся.
Яно і відаць: да рэзідэнцыі Лукашэнкі стаяць чэргі журналістаў. Дзе і каму наладжвалі такую барабанную кампанію. І калі расійскіх "шакалаў" правінцыйнай прэсы заманьвалі бясплатнымі дранікамі, каўбасамі і паляндвіцамі, квіткамі на цягнікі і падарункамі, то з Еўрасаюза едуць не шакалы журналістыкі, а ільвы, тыгры і жырафы. Едуць за свае грошы.
Аляксандр Рыгоравіч перад палякамі дэманструе ўменне валодаць ненарматыўнай лексікай, перад літоўцамі палову адведзенага часу прысвячае малодшаму сыну, знойдзе ён нешта сказаць і немцам з вядучых выданняў. Гаварыць Аляксандр Рыгоравіч яшчэ і ў саўгасе ўмеў, а тут да вышынь узняўся.
Ніхто з тых еўрасаюзаўскіх выданняў не цікавіцца магчымымі кандыдатамі, ні праеўрапейскімі, ні прарасійскімі.
Заходняя Еўропа зрабіла сваю брудную справу, разбэсціла дробнымі падачкамі апазіцыю (значную яе частку); справе гэта не дапамагло і не магло дапамагчы. І зараз прыме, няхай сабе і не з распасцёртымі, абдымкамі "последнего діктатора" як роўнага.
блогер mikalaj_achyzha
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |