15:28 02.04.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Дзмітрыеў: Рашэнне “Руха “За Свабоду” не стала для нас нечаканасцю

Дзмітрыеў: Рашэнне “Руха “За Свабоду” не стала для нас нечаканасцю

Адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” гаворыць, што сыход партнёраў па кааліцыі з выбарчай кампаніі не паўплывае на яе эфектыўнасць. 02.04.2015 - 12:04

Раніцай 2 красавіка рух “За Свабоду” на прэзідэнцкія выбары 2015 года, а таксама не падтрымае ніякага іншага. Адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў гаворыць, што яго арганізацыя не адмаўляецца праз гэта ад удзелу ў кампаніі і дадае, што рашэнне Мілінкевіча з паплечнікамі не стала для яго нечаканасцю:

“Мы ведалі аб гэтым раней і не бачым нечага катастрафічнага. Рух “За Свабоду” не выключаецца з працы у межах “Народнага рэферэндума”, яны працягнуць актыўна там удзельнічаць. Проста было прынятае рашэнне сканцэнтравацца менавіта на гэтым, а не на выбарчай кампаніі”, — гаворыць Дзмітрыеў.

Ён таксама падкрэсліў, што сумесна з “Гавары праўду” у выбарчай кампаніі збіраюцца ўдзельнічаць БНФ і сацыял-дэмакраты. Цяпер ідуць унутраныя працэдуры па ўзгадненні адзінага кандыдата ад гэтых структур. Што праўда, дата яго абвяшчэння пакуль невядомая.

Рух “За Свабоду” разам з кампаніяй “Гавары праўду”, БСДП (Грамада) і партыяй БНФ яшчэ ўвосень заяўлялі аб намеры парцаваць над выбарчай кампаніяй адзінага кандыдата ад апазіцыі.

* * *

Някляеў: Няўдзел руха “За Свабоду” у выбарах на выбары не паўплывае

Лідар кампаніі “Гавары праўду” мяркуе, што выбараў у краіне няма, таму удзел, альбо няўдзел некага ў іх на сітуацыі не адаб'ецца. 02.04.2015 - 12:59

Раніцай 2 красавіка рух “За Свабоду” на прэзідэнцкія выбары 2015 года, а таксама не падтрымае ніякага іншага. Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў мяркуе, што каментаваць гэтую навіну вялікага сэнсу няма. Маўляў, у Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў:

“Калі б выбары былі ў нас, то няўдзел у іх руха “За свабоду” паўплываў бы на ход кампаніі. Але выбараў няма, ёсць прызначэнне на пасады канкрэтных людзей. Таму ніякага ўплыву адмова “За Свабоду” ад выбараў мець не будзе”, — мяркуе паэт і палітык.

Да нядаўняга часу менавіта Уладзімір Някляеў разглядаўся як адзін з найбольш верагодных кандыдатаў ад “Народнага рэферэндума”. Аднак узімку стала вядома, што Някляеў, хутчэй за ўсё, не будзе прымаць удзелу ў выбарах прэзідэнта ў якасці кандыдата.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме