09:45 04.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дзяржаве не патрэбныя
У паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці на Піншчыне і Століншчыне пачынаецца самы напружаны сезон звязаны з гароднінай. З кожным годам насельніцтву усё цяжэй рэалізоўваць вырашчаныя на ўласным падворку гуркі ды памідоры. Дзяржава змест закупу якаснай і чыстай гародніны ў сваіх грамадзянаў скупляе з Малдовы і Украіны.
Акрамя таго, што айчынныя заводы, якія вырабляюць розныя тавары з гародніны, не закупляюць яе ў прыватных асобаў, дык яшчэ ствараюцца рознага роду перашкоды для самастойнай рэалізацыі. Старшыня абласной арганізацыі сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі адзначае, што праблема вельмі турбуе насельніцтва:
- Нейкія ёсць рэчы, як пры савецкай уладзе. Ёсць пэўныя нейкія калгасы, саўгасы ў наш час ужо па іншаму называюць, але як і раней у іх укладваюць вялікія фінансавыя сродкі. Але ж людзі, якія самі займаюцца і не просяць грошаў, а на свае ж фінансы на сваіх жа ўласных падворках вырашчываюць памідоры, гуркі, насенне і іншае. Калі потым улада не стварае ўмоваў для рэалізацыі ўнутры краіны, на пераапрацоўку на нашых адпаведных заводах, то тут зусім усё не так. Мы ўсе павінны быць у роўных умовах.
На думку актывіста, такая сітуацыя паказчык таго, што ўлада не турбуецца за сваіх грамадзян.
Ян Бязручка, .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
1 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |