19:00 14.11.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасаваньня. ВІДЭА
Відэа зьнята назіральнікам Юрыем Вашчанчуком на ўчастку № 37 Берасьцейскай-Усходняй акругі № 3 у Берасьці.
На відэа дзяўчына, трымаючы ў руках стос паперы, падыходзіць да скрыні для галасаваньня. Калі назіральнік просіць яе паказаць, колькі ў яе ў руках бюлетэняў, яна моўчкі разварочваецца і хутка сыходзіць.
Юры Вашчанчук, які зьняў гэтае відэа, ужо другі дзень назірае за галасаваньнем на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад кампаніі «Права выбару».
«Мне падалося, што бюлетэнь, які апускала адна жанчына, упаў у скрыню вельмі гучна. Нібыта ён занадта цяжкі. Я стаў зьвяртаць увагу на гэта і заўважыў, што яшчэ адна пара сталых людзей кінула, як мне падалося, па некалькі бюлетэняў. І вось адну дзяўчыну я спыніў. Я ня мог перашкодзіць закідваць бюлетэні».
На відэа відаць, што дзяўчына разгубленая і хутка сыходзіць, не закінуўшы бюлетэні. Пры гэтым чуваць жаночы голас, які кажа: «Выйдзіце, выйдзіце». Вашчанчук кажа, што гэта голас старшыні камісіі.
«Старшыня камісіі сказала мне, што яна ўсё робіць законна і ўсё ўлічана», — кажа назіральнік.
Паводле яго, разыходжаньняў у колькасьці выбарцаў, якія зафіксавалі назіральнікі ў першы дзень датэрміновага галасаваньня, і афіцыйным пратаколам, няма. Юры Вашчанчук будзе падаваць заяву пра гэты інцыдэнт у акруговую выбарчую камісію.
Выбарчы ўчастак месьціцца ў будынку ЖЭС-11. Старшыня выбарчай камісіі — Тацяна Мосіна.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме