18:00 18.01.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дыскусія наконт платнага наведвання паліклінік
Што вы думаеце пра ўвядзенне платнага наведвання паліклінік? Выказаць сваё меркаванне на гэты конт прапануе Берасцейская абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада. Нядаўна незалежныя медыя падалі інфармацыю пра тое, што старшыня Баранавіцкага гарадскога выканкама Віктар Дзічкоўскі выказаў ідэю ўвядзення аплаты за наведванне паліклінікі памерам у пяць тысячаў рублёў. Партыйцы не згодныя з такой прапановай, кажа старшыня абласной суполкі партыі Ігар Маслоўскі:
– Мы хочам развярнуць дыскусію ў Берасцейскай вобласці, каб да яе далучыліся і органы ўлады, і свабодныя прафсаюзы, і федэрацыя прафсаюзаў, і грамадскія арганізацыі, і палітычныя структуры, і звычайныя жыхары, каб выказалі сваю пазіцыю наконт платнай аховы здароўя, гэта публічна агучылі і накіравалі гэтаму самаму Дзічкоўскаму ў гарвыканкам.
Прапанова баранавіцкага чыноўніка пра ўвядзенне аплаты за наведванне паліклінік прагучала падчас абмеркавання праекту бюджэту горада Баранавічы на 2013 год. Ігар Маслоўскі кажа, што партыйцы непакояцца, што калі такая ідэя будзе падтрыманая ў адным горадзе, то яе могуць падтрымаць і ў іншых рэгіёнах.
Яна Запольская, Беларускае Радыё РацыяИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме