11:17 23.01.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дырэктар БДІПЧ выслухае беларускую апазыцыю
Сёньня завяршаецца візыт у Менск дырэктара Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янеза Ленарчыча. Ён абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі рэформу беларускай выбарчай сыстэмы. Сёньня ён правядзе сустрэчы з сябрамі палітычных партый і няўрадавых аб’яднаньняў.
У першы дзень візыту правёў перамовы з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта . Бакі выказаліся “за практычнае ўзаемадзеяньне”. Пра гатоўнасьць “да дыялёгу ў пытаньнях удасканаленьня практыкі падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў, а таксама, пры неабходнасьці, удасканаленьня выбарчага заканадаўства” заявіла і кіраўніцтва Цэнтравыбаркаму. Паводле сакратара Цэнтральнай камісіі , спадар Ленарчыч выказаў разуменьне, што не ўсе прапановы БДІПЧ АБСЭ будуць поўнасьцю прынятыя беларускім бокам.
Учора ўвечары прадстаўнікі ўладаў і дэмакратычнай апазыцыі былі запрошаныя на прыём з удзелам дэлегацыі БДІПЧ. Намесьнік старшыні Партыі БНФ меў гутарку са спадаром Ленарчычам:
“Я падняў пытаньне пра сапраўдную сутнасьць і сапраўдны зьмест выбарчай кампаніі. З майго пункту гледжаньня, з пункту гледжаньня многіх прадстаўнікоў дэмсілаў яна была нават горшая па многіх паказьніках, чым папярэдняя. І што, бясспрэчна, рашэньне аб адмене візавых санкцый да кіраўнікоў уладаў прынятае Эўразьвязам было ня проста ўспрынятае беларускім дэмакратычным супольніцтвам. Ён выказаў разуменьне такой пазыцыі, аднак падкрэсьліў, што ў ацэнцы як папярэдняй, так і канчатковай, якую дала так званым выбарам БДІПЧ АБСЭ, утрымліваецца адэкватная іх ацэнка. І я з гэтым не магу не пагадзіцца. Таксама я яшчэ зь ім абмеркаваў сытуацыю з адносна новым відам рэпрэсіяў – супраць маладых людзей, якіх гвалтам, насуперак мэдычным паказьнікам, забіраюць у войска”.
Сустаршыні палітрады аб’яднаных дэмсілаў будуць мець сёньня асобную сустрэчу са спадаром Ленарчычам. Таксама сустрэнуцца і праваабаронцы, якія вялі маніторынг выбарчых кампаній. Праваабаронца адзначае, вельмі важна, каб пры рэфармаваньні выбарчай сыстэмы былі ўлічаныя асноўныя прапановы.
“Першае, дапусьціць прадстаўнікоў апазыцыйных дэмакратычных партый і кандыдатаў у выбарчыя камісіі. Другое, рэфармаваць папярэдняе галасаваньне, паставіць яго пад кантроль. А трэцяе, зрабіць празрыстым падлік галасоў для назіральнікаў пад час падліку. Калі ня будуць зьмененыя гэтыя тры асноўныя моманты, то тады за аб’ектыўнасьць выбараў ніхто адказваць ня будзе”.
Паводле Алеся Бяляцкага, калі ўлады прымуць гэтыя прапановы, то можна казаць пра іх сур’ёзную гатоўнасьць да дэмакратызацыі.
мяркуе, што афіцыйны Менск можа пагадзіцца на ўнясеньне зьменаў у выбарчае заканадаўства. Аднак сам выбарчы працэс застанецца пад кантролем выканаўчай улады.
“Улада вельмі шмат ня страціць, калі яна пойдзе на задавальненьне рэкамэндацый БДІПЧ. Гэта магчыма. І практычна бясстратна для ўлады”.
Карэспандэнт: “Дык якое тады выйсьце ў гэтай сытуацыі?”
“Уладу мяняць трэба. Трэба мяняць прынцыпы ўсёй улады. Трэба аднаўляць патрабаваньне Канстытуцыі аб падзеле ўладаў на тры галіны – незалежных, самастойных – заканадаўчую, выканаўчую і судовую”.
23.01.2009 06:15
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме