19:00 14.02.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Дылема Варшавы: падтрымаць польскі бізнэс ці беларускую апазыцыю

Беларусь намаўляе Польшчу падтрымаць яе на шляху далучэньня да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Беларусь імкнецца стаць чальцом Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO). Пасьля далучэньня да яе Расеі ў 2012 годзе ў Беларусі адносна СГА ўзьніклі новыя абавязкі, паколькі Менск уваходзіць у склад Мытнага зьвязу разам з Масквой. Але правоў у Беларусі няма ніякіх. Менск шукае падтрымкі ў Варшаве, нягледзячы на тое, што ўжо два гады паміж краінамі адбываецца палітычная “халодная вайна”, піша “DGP”.

Актыўныя перамовы з Варшавай у справе далучэньня да СГА пацьвердзіў амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. “Нядаўна мы размаўлялі на гэты конт у Міністэрстве эканомікі Польшчы. Польскі бок са зразуменьнем паставіўся да нашых намераў”- цытуе выданьне Гайсёнка.

Як краіна, якая вядзе актыўную палітыку адносна Менску, у Польшчы ёсьць вялікі ўплыў на пазыцыю Эўракамісіі , якая ў СГА зьяўляецца адным з галоўных гульцоў

“Калі Беларусь будзе гатовая да перамоваў наконт умоў чальцоўства ў СГА, то Польшча прыме адпаведнае рашэньне” – паведаміла прэс-служба МЗС Польшчы.
Улады Беларусі спадзяюцца, што сябрам СГА Менск стане ў 2014. Яшчэ з аніводнай краінай сьвету арганізацыя не вяла перамоваў так доўга, як зь Менскам. Ад падачы заявы Беларусі ў СГА мінула 20 гадоў.

Прысутнасьць Беларусі ў СГА была б для Польшчы вельмі карыснай. У Беларусі працуе 550 фірмаў з удзелам польскага капіталу, а ўзровень польскіх інвэстыцый дасягнуў 128 млн. даляраў. Лічба можа й не вялікая, але гэта значна больш, чым у Латвіі й Ірляндыі. Таваразварот Беларусі й Польшчы ў 2011 годзе склаў 3,2 млрд. даляраў. Калі б Менск стаў сябрам арганізацыі, то гэта абараніла б Польшчу ад несумленнай канкурэнцыі й дало магчымасьць дамагацца выкананьня сваіх правоў у судовым парадку.

Аднак перашкодай на шляху далучэньня Беларусі да СГА могуць стаць палітычныя фактары. Польшча апынулася перад дылемай: дзейнічаць выключна ў інтарэсах уласнага бізнэсу альбо заблякаваць перамовы зь Беларасьсю з-за прынцыповай палітыкі адносна Лукашэнкі. Пакуль усё сьведчыць аб тым, што пераможа першы варыянт.

“Польшча падтрымлівае далучэньне Беларусі да СГА. Вынікам гэтага стане нармалізацыя гандлёвых умоваў зь Беларусьсю праз прыняцьце міжнародных стантартаў, якія абавязваюць у СГА. Па гэтым пытаньні паміж Польшчай і Беларусьсю няма супярэчнасьці” – паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Польшчы.

“Чальцоўства Беларусі ў СГА будзе сьведчыць пра адрыцьцё эканомікі й магло б даць штуршок да эканамічнай трансфармацыі” – дадалі ў Мінэканомікі.

дг

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме