12:02 07.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дракахруст: ЗША бяруць стратэгічную ініцыятыву на сябе
"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" прадугледжвае падтрымку замежнага вяшчаньня для Беларусі і выдзяленьне фінансавай дапамогі для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Пра значэньне і ўплыў “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” – аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Карэспандэнтка: Новы «Акт аб дэмакратыі для Беларусі» яшчэ не прыняты, мы яшчэ ня бачылі праекту гэтага закона. Але з таго, што вядома, ці можна сказаць, у чым мэта яго прыняцьця, якое значэньне ён будзе мець?
Юры Дракахруст: Найперш гэта выражэньне маральнай пазыцыі. Тое, што творыцца ў Беларусі – гэта кепска, і Злучаныя Штаты будуць спрыяць таму, каб гэта зьмяніць. У больш прыкладным пляне гэта вызначэньне палітычнай лініі, стратэгіі адносінаў з Беларусьсю. Зьнешнюю палітыку вядзе прэзыдэнт, але парлямэнт – Кангрэс і Сэнат – вызначаюць у пэўнай ступені яе канцэптуальныя рамкі. Яны не загадваюць прэзыдэнту, якія канкрэтныя крокі рабіць, але прапануюць накірунак дзеяньняў. Гэта, ў прыватнасьці, азначае, што нейкія крокі насустрач афіцыйнаму Менску адміністрацыя можа рабіць толькі ў адказ на заўважальнае паляпшэньне сытуацыі ў Беларусі.
У пэўным сэнсе гэта абмежаваньне магчымасьці манэўру для амэрыканскага ўраду. Мяркую, што як і ў папярэдняй рэдакцыі закону, ў ім будуць часткі рэкамэндацыйныя, але і абавязковыя.
Напрыклад, тэза з мінулага закону, што ЗША ня могуць галасаваць за крэдыты для беларускага ўраду ў міжнародных фінансавых арганізацыях – гэта абавязковая умова для ўраду і яна выконвалася. Можна ўстрымацца, што і рабілася ў 2008 годзе, калі вырашалася пытаньне крэдыту ад МВФ, але нельга галасаваць "за".
Як можна зразумець, новы закон прадугледжвае пашырэньне падтрымкі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, а таксама замежнага вяшчаньня на Беларусь.
Безумоўна лепш, калі грамадзянская супольнасьць любой краіны мае нацыянальныя рэсурсы для існаваньня і дзеяньня, лепш, калі грамадзяне краіны могуць атрымліваць інфармацыю з нацыянальных мэдыяў.
Але справа ў тым, што беларуская ўлада ня толькі наўпрост рэпрэсуе грамадзянскую супольнасьць і незалежныя мэдыі, яна ці не найперш перакрывае магчымасьці для іх атрымліваць рэсурсы для існаваньня ў сваёй краіне. І замежная падтрымка – хіба не адзіны спосаб зрабіць гэтае супрацьстаяньне больш менш сумленным.
Карэспандэнтка: А якім быў плён папярэдняй вэрсіі «Акту», якія вынікі ён даў?
Дракахруст: Ну вынікі доўгатэрміновай стратэгіі не заўсёды можна канкрэтна пазначыць. Можна сказаць, што паколькі Лукашэнка застаецца ва ўладзе і сытуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй у краіне застаецца кепскай, дык і нічога ня даў. Але тое, што беларускія ўлады ў 2008 годзе вызвалілі вязьняў, пайшлі на дыялёг з Эўропай і пэўную лібэралізацыю, былі пэўным вынікам ў тым ліку і «Акта аб дэмакратыі», нават калі амэрыканская палітыка адыгрывала ролю «кепскага паліцэйскага» ў тандэме з Эўропай.
Можна сказаць, што ўвесьчасны, пасьлядоўны амэрыканскі ціск як мінімум ставіць пэўныя межы свавольству беларускай улады. І что бясспрэчна – умовы выжываньня грамадзянскай супольнасьці Беларусі былі б значна горшымі, калі б не шчодрасьць амэрыканскага народу.
І я, дарэчы, думаю, што беларуская ўлады ў глыбіні душы паважае амэрыканцаў больш, чым эўрапейцаў, можа і ненавідзіць, але паважае. У іх слова менш разыходзіцца са справай. І ў пысу могуць даць у выпадку чаго, а ня толькі выказаць глыбокую занепакоенасьць. І плаціць за свае прынцыпы, хай і кепскія на погляд беларускай улады, гатовыя. Словам, вораг, але патаемна паважаны.
Карэспандэнтка: А ў чым, на ваш погляд, неабходнасьць прыняцьця менавіта новага закону? Груба кажучы, чым быў кепскі ранейшы?
Дракахруст: Я мяркую, што матывам прыняцьця новага «Акту аб дэмакратыі» сталі апошнія выбары ў Беларусі і асабліва падзеі пасьля 19 сьнежня мінулага году. Гэта не вяртаньне ў які-нібудзь 2006 год, гэта новая речаіснасьць і новы «Акт» павінен стаць стратэгічным адказам на гэты новы выклік.
Амэрыканцы не пярэчілі палітыцы ўцягваньня і дыялёгу, якую практыкаваў Эўразьвяз з 2008 году да 19 сьнежня летась, яны проста не сьпяшаліся да яе далучацца. У новых умовах, калі ўзьніклі пэўныя ростані, яны бяруць стратэгічную ініцыятыву на сябе, фармулююць бачаньне сытуацыі і шлях, які будуць прапанаваць і сваім саюзьнікам.
Юры Дракахруст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |