00:30 27.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Дмитриев-Короткевич в США: контрольный выстрел в голову (доп)








Есть такой анекдот. Уходит киллер на работу, прощается с маленькой дочкой: поцелуй в правую щечку, поцелуй в левую и контрольный поцелуй в лобик.



Любит он ее.

Информация о визите Андрея Дмитриева и переводившейся им на английский язык Татьяны Короткевич в США — это такой контрольный поцелуй в лобик всей белорусской оппозиции. Целует киллер. Есть такой человек в белорусской политике, и вы его знаете.

И дело вовсе не в похвале поверенного в делах Беларуси в США в адрес экс-кандидата в президенты, позиционировавшейся в качестве альтернативы действующему главе государства. Это, в конце концов, его дело или дело лиц, дававших ему указания, как себя вести во время этого визита. Дело в другом.

Десять (вернее, «3 + 7») пунктов, изложенных в Андрея Дмитриева в качестве предложений Соединенным Штатам (читай: Западу), и содержащих условия ведения диалога с официальным Минском, очень серьезны не тем, что в них есть, а тем, чего в них нет.

В них есть предложение такой пошаговой организации диалога, когда каждая из сторон, участвующих в этом диалоге, может в любой момент выйти из него. Это правильно: диалог может идти лишь до тех пор, пока ни одна из сторон не подозревает другую в злоупотреблениях. Но в них нет определения, кто именно должен участвовать в диалоге. То есть — требование организации белорусского внутриполитического диалога. Запад должен разговаривать с властью, а власть не обязана даже имитировать диалог с оппозицией. Это — та концепция, которую уже доброе десятилетие навязывает Брюсселю и Вашингтону официальный Минск, а главным адептом ее и является сегодня министр иностранных дел Беларуси.

В них есть требования, которые можно удовлетворить, как говорится, на «раз»: введение поста омбудсмена, мораторий на смертную казнь и даже возвращение никому, в принципе, не нужного и уже подзабытого офиса ОБСЕ. В них есть предложение внести изменения в практику формирования избирательных комиссий — даже без изменения законодательства. Но в них нет ни одного требования пересмотра именно законодательной основы избирательного процесса, дающей полную возможность власти на любом уровне отклониться от данных обещаний, либо трактовать их по собственному усмотрению.

В них есть требования зарегистрировать три конкретные политические структуры (в конце концов, «Говори правду» не очень хочется оставаться в одиночестве), аккредитовать корпункт «Белсата» и вернуть уже существующие негосударственные медиа в государственную почту. Но там нет ни слова о законодательных изменениях, которые бы ограничили всевластие Министерства юстиции и Министерства информации в вопросе регистрации и упростили процедуру.

Фактически, все фундаментальные требования, которые, начиная с 1996 года, вырабатывала и обосновывала белорусская демократическая оппозиция, подменяются легкими, удобными к исполнению и, главное, вполне обратимыми. Это даже не шаг назад, а подпрыгивание на месте.

Не следует подозревать, что сформулированные новым лидером «Говори правду» тезисы внушены (или продиктованы) ему какой-то внешней силой, либо что он просто озвучил предложенную ему (и согласованную с ним) декларацию. Скорее всего, опубликованный текст просто является логическим следствием линии отмежевания от остальной части оппозиции, которую в ходе минувшей кампании проводил его штаб.

В таких случаях нужно идти до конца, и конец — контрольный поцелуй в голову — несомненно, близок.

Если этот вариант диалога на условиях полной сдачи белорусской оппозиции властям будет принят Западом, «Говори правду» получит свои мандаты в Палате представителей. В этом уж точно сомневаться не приходится. Одного «прагматика» уже обманули, оплатив в свое время визит Хавьера Соланы регистрацией его движения, но не пропустив в парламент; второй раз обманывать, вероятно, Владимир Макей не станет.

И последнее.

Вероятно, единственное требование, с которым автор этих строк согласился бы безоговорочно, — это требование моратория на смертную казнь. Правда, в данном случае жизнь нескольких человек в год пытаются оплатить свободой выбора всего народа на ближайшую пятилетку? — но обо всем народе речь в «декларации Дмитриева» не идет.

* * *

Чаго варта запатрабаваць ад Лукашэнкі?

Магчымыя патрабаваньні, якія Захаду варта выставіць беларускай уладзе, сфармуляваныя лідэрам «Гавары праўду» Андрэям Дзьмітрыевым, выклікалі пярэчаньні і спрэчкі. Былы паплечнік Дзьмітрыева па кампаніі Аляксандар Фядута расцаніў гэтыя парады-пажаданьні як «кантрольны стрэл у галаву» беларускай апазыцыі.

Але абстрагуемся ад асобаў і рэпутацыяў паважаных палітыкаў і дзеячоў і паспрабуем удакладніць некаторыя рэчы і паняцьці. Абстрагуемся нават ад таго, што беларусы абмяркоўваюць, чаго замежнікам варта папрасіць-запатрабаваць у беларускага кіраўніка, на што замежнікі могуць адказаць зусім груба – а ці не пайшлі б вы, дарадцы, далёка, нам лепш відней, у нас, акрамя вас, шмат другіх праблемаў.

Дык вось, наконт рэчаў і паняцьцяў. Аляксандар Лукашэнка – дыктатар. Насуперак меркаваньню некаторых беларусаў ня самы жахлівы, ня самы небясьпечны, але дыктатар. Сярэдняй рукі такі. Якіх сьвет бачыў і яшчэ шмат убачыць, і якія кіруюць большай часткай зямной кулі. Ён сам гэта разумее, і лічыць, што гэта мусяць разумець і яго замежныя партнэры. Ну з усходнімі праблемаў няма, яны ад Смаленску да Шанхая таксама не дэмакраты, мякка кажучы, але і з заходнімі па ідэі існуе прэзумцыя разуменьня, што яны маюць справу менавіта з дыктатарам.

Але калі дыктатару, які сам сябе ўважае такім і які лічыць, што яго ўважаюць такім партнэры, кажуць – станьце дэмакратам, ён небеспадстаўна мяркуе, што ці яго партнэры – ідыёты, ці што яго чамусьці трымаюць за ідыёта.

Нават пакінем за дужкамі назіраньне, што далёка ня ўсім дыктатарам сьвету выстаўляюць такое патрабаваньне, як умову рабочых зносінаў. Пакуты нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру кітайца Лю Сяо Бо ці азэрбайджанскай праваабаронцы Лэйлы Юнус нічым ня меншыя чым пакуты...ах так, беларускіх палітвязьняў ужо ж вызвалілі. Ну ня меншыя, чым былі ў Міколы Статкевіча і Ігара Аліневіча. Але галоўнаму кітайскаму таварышчу і азэрбайджанскаму дэспату ня кажуць – вызваліце Лю і Лэйлу, а тое...Ніякага «а тое» ім не прад'яўляюць, ветліва кажуць, што някепска было б вызваліць. А пра тое, каб у Кітаі ці Азэрбайджане прайшлі свабодныя (ці хаця б больш менш прыстойныя выбары) - такія патрабаваньні нікому і ў галаву не прыходзяць. Ну як можна – гэта ж нафта з Азэрбайджану, гэта ж гандаль з Кітаем, хіба можна гэта ставіць пад пагрозу?

Гаворыцца гэта не дзеля таго, каб выкрыць «двудушнасьць» Захаду, папракнуць яго падвойнымі стандартамі, маўляў, Аліеву ці Сі Цзінпіну даруюць, а з Лукашэнкі патрабуюць.

Адно дзеля канстатацыі, што палітыка Захаду адносна Беларусі – гэта менавіта палітыка, а не аўтаматычнае ўжываньне унівэрсальных маральных нормаў - «калі краіна Х парушае правы чалавека шляхам Y, да яе ўжываюцца санкцыі, забарона на ўезд для яе чыноўнікаў і г.д.». Дзе Х – як Беларусь, гэтак і Кітай і Азэрбайджан ( і палова астатняй зямной кулі), Y – ярмошынскія выбары ў Беларусі і дакладна такія ж ці нават горшыя выбары ізноў жа ў ладнай частцы краінаў сьвету.

Так, гэта не мараль у чыстым выглядзе, гэта палітыка – спроба зьмяніць да лепшага сытуацыю не ў любой краіне Х, а канкрэтна ў Беларусі, няшмат чым рызыкуючы.

Але калі ўсьвядоміць гэта, то аналіз трэба рабіць у правільных катэгорыях, ён не пра тое, што можна цярпець, а што не, а пра тое, што можна зьмяніць зьнешнім узьдзеяньнем, а што не.

Лукашэнка – дыктатар. Паўтару гэта другі раз, магу паўтарыць хоць трэці раз, хоць соты. Гэта ня толькі пэўныя дзеяньні, гэта і пэўная ідэалёгія, бачаньне сьвету. Для яго дэмакратыя – гэта не адзіна правільны, найлепшы спосаб кіраваньня, які ён парушае з прычыны кепскасьці натуры, гэта ў горшым выпадку падман народу, шлях да галечы і хаосу, а ў лепшым – парадак можа і някепскі для іншых народаў і цывілізацыяў, але згубны для кіраванага ім народу.

І вось Захаду прапануюць сказаць яму: спадар Лукашэнка, застраліцеся, калі ласка, гэта ўмова для паляпшэньня нашых з вамі адносінаў. Ну як ён можа на гэта рэагаваць? Як некалі дакладна адзначыў беларускі палітоляг Аляксей Пікулік, крах аўтарытарнага рэжыму – гэта не свабодныя выбары, на якіх прыходзіць да ўлады апазыцыя дыктатару, гэта свабодныя выбары як такія. І гэта вельмі глыбокая рацыя. Ну прыйдзі на сёлетнія выбары 60% насельніцтва (а столькі б прыкладна і прыйшло, калі б не брутальны загон), атрымай Лукашэнка нейкія 53% супраць 25% за Караткевіч – дык гэта ж катастрофа, крах ідэалягічны.

Фальсыфікаваныя выбары – гэта ня нейкі дадатак да нечага ў аўтарытарнай сыстэме, гэта яе сутнасьць, сэрцавіна. Гэта яна саступіць толькі за 5 хвілінаў перад канцом. І калі Захад ці яго беларускія дарадцы раяць уключаць у сьпіс патрабаваньняў да беларускай дыктатуры свабодныя выбары, яны дэманструюць глыбокае неразуменьне прыроды аўтарытарызму. Агіднай, на погляд як Захаду і дарадцаў, гэтак і аўтара гэтых радкоў. Але яна такая. Гэта пазыцыя, якую аўтарытарная ўлада здасьць самай апошняй.

А момант, у якім зараз знаходзіцца беларуская ўлада – даволі далёкі ад пяці хвілінаў да канца. Ну так, эканамічнае становішча няпростае, але яно зусім не катастрафічнае. Ну спад, ну беспрацоўе, ну шмат людзей са зла прагаласавала за Караткевіч і ўлада гэта ведае. Але спад – на адсоткі, а не на дзясяткі адсоткаў, але за Караткевіч – максымум 25% рэальна, а не 50% і ня 75%, але ёсьць Расея, Кітай, дзе можна, акрамя Захаду і МВФ, зрубіць бабкі і неяк перакантавацца. І зь якой радасьці падпісваць безагаворачную капітуляцыю ў выглядзе свабодных выбараў, з чаго быць у ролі Кейтэля узору 1945 году?
Бо для аўтарытарнай ўлады свабодныя выбары – гэта менавіта роля Кейтэля і менавіта красавіка-траўня 1945 году. Нават калі тыя свабодныя выбары яна выйграе.

Проста пакуль няма падставаў капітуляваць. Хаця б таму, што ёсьць Расея. Можна ж завесьці ў Беларусь авіябазу, можна і не адну і ня толькі авія, можна зрабіць жэсты на адрас сэпаратыстаў у Данбасе, прызнаць Абхазію, падкінуць нешта ў Сірыю і атрымаць 2-3-5 мільярдаў даляраў, якія вырашаць усе праблемы на пару гадоў наперад. І без ніякіх свабодных выбараў.

Ну так, гэтага рабіць ня хочацца. Але свабодных выбараў ня хочацца яшчэ больш.

І калі свабодныя выбары – абавязковая ўмова, то афіцыйны Менск проста зразумее, што заходні накірунак хоць у якім сэнсе – гэта выключаны, закрыты варыянт, што санкцыі – ў гістарычным сэнсе назаўсёды, што варыянты трэба шукаць у Расеі, Кітаі, Вэнэсуэле, ў трасцы з халерай, але толькі не на Захадзе.
Аднак гэта ня значыць, што афіцыйны Менск ня можа саступіць наагул нічога.

Дарэчы, магчыма, што ўсе гэтыя абмеркаваньні палітыкаў, аналітыкаў і паліттэхнолягаў – наагул пусты занятак, спроба адгадаць рашэньне задачы, якое напісанае ў канцы падручніка. Усе заўважылі надзвычайную дыпляматычную актыўнасьць ЭЗ на працягу апошняга году, міністар Макей сноўдаў па Эўропе, ў Менск езьдзілі эўракамісары ЭЗ і міністры краінаў Зьвязу. Дык вось што яны абмяркоўвалі? Зразумела, што заходнія партнэры казалі – вы мусіце вызваліць палітвязьняў, вы мусіце ...ну яшчэ нешта прапаноўвалі-патрабавалі безумоўна. А што ім на працягу месяцаў адказвалі беларускія дыпляматы і ўрадоўцы? У нас свая культура, свой шлях, палітвязьняў няма, выбары свабодныя, Ярмошына – маці Тэрэза? А думаю, што не. А думаю, што адказвалі – ок, мы сёе-тое можам зрабіць, пайсьці вам насустрач. Але пачым, за што, што ўзамен? І як вы мяркуеце, заходнія суразмоўцы на гэта адказвалі – не, мы нічога вам ня можам абяцаць, зрабіце тое, што трэба, станьце дэмакратыяй, а потым мы падумаем? А вось мне здаецца, што ня так адказвалі, што вялі гандаль.
І за год напэўна пра нешта дамовіліся. А мысьляры, кшталту мяне ці шаноўных калегаў, гадаюць – а на што пойдзе Захад? Дык гэта ўжо вядома, напэўна. Толькі ня нам, на жаль.

Але можна ўявіць сабе, што гэта можа быць. І хутчэй за ўсё гэта плюс мінус тыя рэчы, пра які напісаў Андрэй Дзьмітрыеў. Гэта крокі па лібэралізацыі, а не дэмакратызацыі існага ў Беларусі рэжыму, крокі сытуацыйныя, а не інстытуцыйныя.

Нельга, не перастаючы быць аўтарытарнай сыстэмай, выключыць зьяўленьне палітвязьняў наагул. Але можна ў пэўны момант вызваліць усіх існых палітвязьняў. Зроблена. Немагчыма, застаючыся аўтарытарнай сыстэмай, забясьпечыць свабоду асацыяцыяў. Але можна канкрэтна зарэгістраваць БХД і «Гавары праўду». Як у 2008 годзе зарэгістравалі «Рух за Свабоду» Мілінкевіча. У падобнай сытуацыі і па падобных матывах. Свабода слова? Не. Акрэдытацыя Белсату? Чаму не, магчыма. Так за так, tit for tat, як гавораць ангельцы. Нешта, што ня ёсьць замах на сутнасьць аўтарытарнага рэжыму, можна і саступіць.

А як жа свабодныя выбары? А гэта справа беларусаў. Калі ёсьць сіла, то можна што заўгодна запатрабаваць. Напрыклад, каб Лукашэнка цалаваў ногі Фядуту. Ці Статкевічу. Ці Караткевіч. Ці ўсім разам. Ці каму скажуць. Ці каб свабодныя выбары правёў. Ці каб наагул зьнік і не назаляў вочы прыстойным людзям. Падазраю, што Захад такую пэрспэктыву горача б вітаў. Але, як там кажуць, up to you – далей вашая справа. Здолеюць беларусы самі па сабе дамагчыся гэтага – ані Брусэль, ані Вашынгтон на абарону беларускага дыктатара ня кінуцца. А калі не, то Захад будзе дамагацца ад яго таго, чаго ён, Захад, можа дамагчыся. З улікам і сваіх інтарэсаў, і рызыкаў, і досьведу камунікацыі з дыктатарамі па ўсім сьвеце, які ў Захаду даволі вялікі.
Пэўная лібэралізацыя – гэта збольшага ўсё, чаго ў канкрэтных міжнародных і беларускіх умовах можа Захад дамагчыся ад беларускага дыктатара. Астатняе – справа саміх беларусаў.

* * *

Візіт Караткевіч у Вашынгтон: што засталося за кадрам

Былы супрацоўнік МЗС Беларусі Валер Кавалеўскі некалькі асабістых уражанняў ад публічнага мерапрыемства Караткевіч і Дзмітрыева ў Вашынгтоне.

«1. Прыезд у Вашынгтон ім арганізаваў Нацыянальны дэмакратычны інстытут.

2. Караткевіч прамаўляла па-руску, Дзмітрыеў перакладаў на англійскую. Пры гэтым часта яго пераклад выходзіў за межы таго, што казала Караткевіч.

3. На мерапрыемстве ў Цэнтры Вільсана прысутнічала зусім няшмат людзей. У зале на чалавек 90 сабралася 27 слухачоў.

4. Дзмітрыеву рэзка не спадабалася пытанне пра крыніцы фінансавання. У адказ ён параіў не займацца тэорыямі змовы. Пытанні за пачатковы перыяд дзейнасці ГП ён параіў адрасаваць Някляеву.

5. Выступала Караткевіч ўпэўнена, часта гаварыла пра сябе ў трэцяй асобе.

6. Палічыла сваім дасягненнем увагу Лукашэнкі да праблемы расійскай вайсковай базы. Настойвала на тым, што ў кампаніі не дыстанцыявалася ад апазіцыі, а наадварот — злучыла сілы ўсёй апазіцыі.

7. Яна без ваганняў абвергла свае ўласныя неаднаразовыя заявы пра гатоўнасць працаваць ва ўрадзе.

8. Эпізод з каментарам кіраўніка беларускай амбасады Паўла Шыдлоўскага выглядаў гратэскна, пры тым што сам ён трымаўся неяк прыніжана. Праўстаўнік улады, што літаральна абакрала Караткевіч на выбарах, хваліў яе за такт і годнасць — фактычна, за яе гатоўнасць «не факусавацца на афіцыйных выніках» — пасля чаго ахвяра і яе кіраўнік парадаваліся ацэнцы і падзякавалі ўладзе, якая іх абакрала і падманула іх выбарцаў».


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме