09:14 24.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дэпутаты нічога не ведаюць пра свіную чуму
Спецыялісты Бярозаўскага раённага савету дэпутатаў перакананыя, што ніякая свіной чумы ў іх мясцовасці не было.
Такі адказ атрымалі сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).
“Народныя абраннікі палічылі, што савет дэпутатаў – гэта не тая інстанцыя, якая павінна валодаць сітуацыяй у галіне аховы здароўя”, – распавёў намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:
- Мы атрымалі адказ за подпісам кіраўніка раённага савету спадара Чыжа, што ніякіх выпадкаў захворванняў ў раёне не было. А таксама, што гэтае пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю раённага савета. А калі не ўваходзіць, то прымайце меры ў адносінах гэтага кіраўніка.
„Раённыя дэпутаты павінны валодаць інфармацяй, чым жыве іх рэгіён і якія ён мае праблемы”, – перакананы актывіст. Са словаў Валянціна Лазарэнкава, сёння пытанне свіной чумы з’яўляецца адным з самых актуальных для жыхароў Бярозаўскага раёну, бо шмат хто гадуе на продаж жывёлаў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |