17:00 14.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дэпутаты Бундэстага Германіі выказалі падтрымку Мікалаю Статкевічу
Дэпутаты Бундэстага Германіі Гернат Эрлер, Ута Цапф, Франц Тэнес, які з’яўляецца і старшынёй нямецка-скандынаўскай парламенцкай Канферэнцыі Балтыйскага мора, звярнуліся з адкрытым лістом да палітвязня Мікалая Статкевіча.
Дэпутаты пішуць: «25 мая споўніцца роўна год пасля агалошвання твайго прысуду да 6 гадоў калоніі строгага рэжыму. Юрыдыную падставу гэтага прысуду мы дагэтуль так і не змаглі спасцігнуць. Таму гэты прысуд застаецца для нас неабгрунтаваным і свавольным.
Мы, дэпутаты і члены камітэта па змежных справах Нямецкага Бундэстага, выказваем табе ў гэтым лісце нашу салідарнасць і поўную падтрымку у тваёй непахіснай барацьбе, як былому сацыял-дэмакратычнаму кандыдату ў прэзідэнты і лідэру апазіцыі.
Мы падтрымліваем усіх тых, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі і за свае палітычныя правы ў няволі і на свабодзе. Мы працягваем патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных з турмаў і калоній, а таксама захавання ў дачыненні да іх канстытуцыйных працэдур і прадастаўлення медыцынскага забеспячэння.
Мы ведаем, што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны маральны, псыхічны і фізычны ціск. Глыбока закранулі нас два няшчасных выпадкі, якія адбыліся з табой у калоніі. Моцным рэпрэсіям падвергнулі не толькі цябе, але й тваю сям'ю падвергнулі моцнаму ўціску. Тым не менш, ты трывала перанёс гэта і здолеў захаваць свае палітычныя перакананні і пазіцыю для добрай будучыні Беларусі. Гэта не змянілася нават пасля таго, як у студзені гэтага года цябе прыгаварылі да трох гадоў узмоцненага рэжыма.
Дарагі Мікалай, у Германіі мы вельмі часта абмяркоўваем тваю сітуацыю і сітуацыю ў Беларусі. Мы жадаем табе шмат сілы і веры! Заставайся моцным і ўмартым! Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя ўмовы не змогуць паўплываць на тваю годнасць і тваё здароўе.
У думках мы з табой, тваёй жонкай і дачкамі. Мы былі і застаемся глыбока прывязаныя да цябе, як палітычна, так і дружалюбна».
Любоў ЛУНЁВА
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |