14:48 12.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
«Дэпутат, здай мандат»
Мітынгоўцам на Балотнай плошчы не было з кім гаварыць.
Уладзімір Пуцін пазбавіўся ранейшай падтрымкі расійцаў, выбудаваная ім сістэма будзе апаўзаць цягам яго трэцяга прэзідэнцкага тэрміну. Такую выснову робяць эксперты, аналізуючы становішча ў краіне пасля суботніх мітынгаў
Супраць фальсіфікацый на выбарах у Думу выступілі 10 снежня грамадзяне па ўсёй краіне, самыя буйныя санкцыянаваныя мітынгі прайшлі ў Пецярбургу (каля 10 000 чалавек) і Маскве, на Балотнай плошчы, дзе, паводле ацэнкі ГУУС, сабралася 25 000 чалавек, а на думку ўдзельнікаў, ад 40 000 да 60 000. Гэта самыя буйныя акцыі за апошнія 10 гадоў, хоць і не такія масавыя, як мітынгі пачатку 1990-х. Упершыню за доўгі час мітынгі падрабязна асвятлялі ўсе федэральныя каналы.
На Балотнай плошчы гучалі самыя разнастайныя патрабаванні і лозунгі: ад адстаўкі Уладзіміра Пуціна і перавыбараў Дзярждумы да роспуску Масгардумы і наўпростых выбараў мэра Масквы. Прамоўцы заклікалі думскую апазіцыю здаць мандаты, эсэры Ілля Панамароў, Аксана Дзмітрыева, Генадзь Гудкоў і камуніст Андрэй Клычкоў, якія выступілі на мітынгу, адмовіліся, хоць натоўп і скандаваў: «Здайце мандаты!»
Вядучы мітынгу Уладзімір Рыжкоў сфармуляваў рэзалюцыю з шасці патрабаванняў: неадкладнае вызваленне палітвязняў, скасаванне вынікаў выбараў, адстаўка старшыні ЦВК Уладзіміра Чурава, расследаванне ўсіх фактаў фальсіфікацый на ўчастках, рэгістрацыя апазіцыйных партый, правядзенне сумленных выбараў. Хто будзе прасоўваць гэтыя патрабаванні і весці перамовы з уладамі, абвешчана не было.
Апытаныя «Ведамасцямі» арганізатары мітынгу прызналіся, што сумесных планаў у іх пакуль няма.
Гудкоў, які ўзначальваў дэлегацыю эсэраў на мітынгу, сказаў, што збіраецца ўжо ў панядзелак пачаць перамовы з Рыжковым і Барысам Нямцовым аб стварэнні спецыяльнага камітэта — для адстойвання заяўленай пазіцыі.
Кіраўніцтва незарэгістраванай партыі «Парнас» сёння будзе абмяркоўваць сітуацыю з праваабаронцамі на закрытым для прэсы круглым стале ў гатэлі «Марыот» у Маскве, але пакуль дакладных ідэй няма — падзеі адбываюцца занадта імкліва, тлумачыць чалавек у асяроддзі сустаршыні «Парнаса».
«Яблык», па словах прадстаўніка партыі, спадзяецца дабівацца абвешчаных мэтаў на партыйным мітынгу 17 снежня.
У КПРФ рыхтуюць усерасійскую пратэстную акцыю 18 снежня і разлічваюць толькі на сябе. Сакратар ЦК КПРФ Вадзім Салаўёў не верыць, што хто-небудзь, акрамя КПРФ, рэсурсна і арганізацыйна здольны дамагчыся рэалізацыі патрабаванняў мітынгаваць. Паводле яго словаў, юрыдычная служба КПРФ ужо займаецца падрыхтоўкай позвы ў Вярхоўны суд па скасаванні вынікаў выбараў і звярнулася да ўсіх грамадзянаў і партыяў з просьбай прадставіць наяўныя доказы фальсіфікацый.
Па словах чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта, акцыя паказала, што адзінага цэнтра, які мог бы ўзяць на сябе перамовы, няма, а значыць, і гаварыць пакуль няма з кім — і няма пра што. Фармальна для звальнення Чурава няма падставаў, а вось пералік на нейкіх участках магчымы, калі ў суды будуць пададзеныя доказы, лічыць ён. Чалавек, блізкі да адміністрацыі прэзідэнта, пацвердзіў, што ў Крамлі дамінуе менавіта такі падыход, і дадаў: калі прадстаўнікамі насельніцтва сябе абвесцяць Нямцоў або Рыжкоў, тым горш будзе для пратэстнага руху — людзі на Балотнай іх відавочна не ўпаўнаважвалі.
«Людзі маюць права выказваць сваю пазіцыю, што яны ўчора і зрабілі, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў. — Добра, што ўсё прайшло ў рамках закона. Я не згодны ні з лозунгамі, ні з заявамі на мітынгах. Тым не менш, мною было дадзена даручэнне праверыць усе паведамленні з выбарчых участкаў, якія датычаць выканання заканадаўства аб выбарах».
Старшыня ўрада Уладзімір Пуцін сітуацыю не каментаваў. На пытанне, ці будзе нешта змяняцца ў планах ўрада ці Агульнарасійскага народнага фронту (АНФ), прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заўважыў, што на мітынгу казалі не пра АНФ, а пра выбары і Чурава.
Існуе законны спосаб абскарджання вынікаў выбараў, працягвае Пяскоў, і гэта не пытанне да ўрада. Ніхто не застаецца абыякавым да таго, што адбылося, запэўніў Пяскоў, але не змог сказаць, якой будзе рэакцыя. Улады напалоханыя, і пакуль рана меркаваць, гатовыя яны пайсці на саступкі ці, наадварот, на закручванне гаек, лічыць былы сустаршыня «Правого дела» Леанід Гозман: для іх натуральнейшае другое, але тамёсць і разважлівыя людзі. А вось гаварыць з імі пакуль няма каму — у пратэстоўцаў няма відавочнага і прызнанага лідара, якім быў, напрыклад, узімку 2004-га Віктар Юшчанка для мітынгоўцаў на Майдане.
Няма і прадмета для дыялогу: разрыў паміж грамадствам і ўладай занадта вялікі, лічыць палітычны аглядальнік Леанід Радзіхоўскі, і справа не ў пераліку (усе партыі — падраздзяленні адной адміністрацыі), а ў тым, што ўся палітычная сістэма наскрозь фальшывая. Неадкладных змен не будзе, рэвалюцыйнага драйву ў тых, хто сабраўся, не было. Але відавочна і тое, што Пуціна разлюбілі, яму больш няма адкуль атрымліваць энергетычную падпітку, і выбудаваная ім сістэма будзе разбурацца цягам наступных шасці гадоў — і гэта будзе яго апошні тэрмін, прагназуе Радзіхоўскі.
vedomosti.ru
http://nn.by
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |