19:45 18.01.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дэмакраты Брэстчыны амаль вызначыліся са сваім удзелам у выбарах
Практычна ўсе актыўныя ўдзельнікі ранейшых выбараў на Брэстчыне вырашылі ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы. Кіраўнічка Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)” Ганна Канюс паведаміла:
Канюс:"На сённяшні час у нас прыкладна 30 кандыдатаў, якія пойдуць у абласныя, гарадскія, раённыя Саветы дэпутатаў. У нас ёсць дамоўленасці з усімі структурамі Аб’яднаных дэмакратычных сіл, мы кантактуем адзін з адным і ўзгадняем выбарчыя акругі".
Каардынатар “Руху за Свабоду” па Брэсцкай вобласці Зміцер Трацяк сказаў, што пад эгідай “Руху” пойдуць сямёра беспартыйных і дзевяць кандыдатаў Партыі БНФ. Кандыдаты ў дэпутаты маюць накіроўваць сваіх людзей у выбарчыя камісіі.
Больш акрэслена прагучала пазіцыя кіраўніка абласной структуры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Каўша:
Коўш:"У нас будзе недзе трынаццаць чалавек: тры ў абласны Савет, рэшта ў мясцовыя. Ёсць некалькі ў нас чалавек асабліва вопытных, якіх мы накіруем у выбарчыя камісіі. Не будзе нашых людзей у камісіях альбо будуць адзінкі – тады я абедзвюма рукамі буду галасаваць за байкот".
Яўген Бяласін
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |