12:46 17.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дамоўленасці з Някляевым няма
Ніякіх дамоўленасцяў паміж Уладзімірам Някляевым і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй "Грамада" няма, кажуць у кіраўніцтве арганізацыі, а факт падтрымкі большасці партыйцаў звязаны з блізкасцю пазіцый Някляева да сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў.
Кожны "грамадовец", згодна рашэнню партыі, можа сам выбіраць у камандзе якога кандыдата працаваць. Пасля таго, як стала вядома, што большая частка актывістаў будзе працаваць на Уладзіміра Някляева, з'явіліся меркаванні аб існаванні нягласнай дамоўленасці.
Першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі падкрэсліў, што звязана гэта з блізкасцю праграмы кандыдата да ідэалаў сацыял-дэмакратыі:
- Кожны сябра партыі мае права патрымаць любога кандыдата. Абсалютная большасць сябраў будуць падтрымліваць лідара кампаніі "Гавары праўду" Уладзіміра Някляева. На наш погляд, яго праграмныя тэзісы найбольш адпавядаюць сацыял-дэмакратычным каштоўнасцям.
Сёння Уладзімір Някляеў, лідар грамадскай кампаніі "Гавары праўду"прадставіў свае перадвыбарныя тэзісы і заявіў пра свой намер перамагчы ў прэзідэнцкай кампаніі.
Ян Бязручка, .
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |